1

Гурт Re1ikt зладзіць рок-экскурсію

Re1ikt

Беларускі гурт Re1ikt прыме ўдзел у штогадовым «Фэсце экскурсаводаў». Музыкі плануюць паўстаць у ролі гідаў і распавесці слухачам аб гарадах, дзе гурту давялося жыць, запісваць альбомы і выступаць.

Падчас фэсту гурт у зачыненым фармаце прадставіць сваю гісторыю для экскурсаводаў, а 4 траўня ў межах акустычнага канцэрту ў галерэі Newday зладзіць аўдыё-візуальную «экскурсію» для ўсіх жадаючых.

— Мы пачыналі яшчэ школьнікамі ў Светлагорску. Тады ў нас не было месцаў для рэпетыцый, таму даводзілася граць дзе заўгодна. Калі было цёпла, мы рэпетавалі на вуліцы. Потым гралі ў падвалах, гаражах, сушылках. Гэта было экстрэмальна, але весела. Потым мы трапілі ў светлагорскі рок-клуб, дзе былі сапраўдныя інструменты і апаратура, шмат гуртоў і кіраўнік Іваныч. У рок-клубе, дарэчы, адбыўся наш першы канцэрт, — распавядае лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Пасля Re1ikt адправіліся ў Гомель, дзе запісалі два альбома і шмат чаму навучыліся. У нейкі момант хлопцы вырашылі пераехаць у Мінск, дзе плённа працуюць і дагэтуль.

— Людзі слаба ўяўляюць жыццё рок-музыкі. Як праходзяць рэпетыцыі, здымаюцца кліпы, ствараюцца вокладкі дыскаў. Нам захацелася распавесці аб гэтым, тым больш, што нам давялося жыць, працаваць і даваць канцэрты ў сталіцы і рэгіёнах, — падагульніў музыка.

«Фэст экскурсаводаў» праводзіцца ў Мінску з 2008 года. Мэтай акцыі з’яўляецца прыцягнуць увагу людзей да тых гістарычных помнікаў і мясцін, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.

Источник: пресс-релиз

Группы: Re1ikt

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Ім будзе што расказаць. Асабліва пра родныя Шацілкі ібн Слаўгарад. Бачыў іх учора на праекце Пугача "Нафта", гледачамі. І "Pananieba" там тусавалiся.