Drwiwy прэзэнтавалі падвоены сінгл «Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі»

Эксперыментальны праект Drwiwy, які ў мінулым годзе выдаў дэбютны альбом «Spokiŭ», прэзентаваў новы сінгл «Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі». Ён складаецца з двух кампазіцый, якія, па словах музыкаў, аб’яднала адна прастора, але ніколі не аб’яднае альбом.

— Сінгл не мае пэўных прысвячэнняў, — распавядае адзін з удзельнікаў праекту Арцёма Вілейта. — Ён хутчэй скіроўвае слухачоў на пэўныя развагі і пачуцці. І ў нейкім сэнсе заклікае быць пільным з тымі, каго гадуеце, і сцеражыцца месцаў, што падаюцца бяспечнымі.

Сінгл «Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі» адрозніваецца па гучанні ад альбому «Spokiŭ». Гэтая праца, хутчэй, выключэнне з таго, над чым гурт зараз працуе.

— Мы пазбягаем нейкай вызначанасці, адно кіруемся сваімі густамі і натхненнем. І, безумоўна, музыка і тэкст даюць нам арыентыры для руху далей. Можна казаць словамі героя аднаго фільма: «Ніколі не ведаеш, за чым будучыня, гэта пытанне, і ўсе мы тут, каб на яго адказаць», — адзначае Арцёма Вілейта.

Паслухаць і спампаваць новы сінгл можна Вконтакте і на Bandcamp. Музыкі таксама падрыхтавалі невялікі наклад дыскаў для аматараў. Замовіць іх можна, напісаўшы паведамленне Вконтакте ці на e-mail [email protected].

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1