9

Абвешчаныя першыя ўдзельнікі фестывалю «Басовішча-2013»

Басовішча-2013

Арганізатары штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча» на старонцы на Facebook абвесцілі імёны першых удзельнікаў фэсту. Сярод іх беларускі гурт Pomidor/OFF, украінцы «Перкалаба» і польская каманда Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego.

Самы стары беларускі музычны фестываль, які з 1990 году ладзіцца на тэрыторыі Польшчы побач з беларускай мяжой, у апошнія гады мае праблемы з фінансаванням. Але ў гэтым годзе фестываль будзе фінансавацца з трох крыніцаў: Міністэрства адіністрацыі і інфарматызацыі Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы і Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. Таксама партнёрам «Беларускага аб’яднання студэнтаў», якое праводзіць фестываль напрацягу 23 гадоў, будзе фонд Villa Socrates.

У мінулым годзе ўдзельнікамі фэсту былі гурты IQ48, :B:N:, Znich, Sciana, TerraKod ды іншыя. А ўвогуле за ўсю гісторыю фестывалю на сцэне на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне выступілі ўсе вядомыя беларускі гурты, а таксама шматлікія госці з Польшчы, Украіны, Літвы і іншых краін.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Перкалаба, Pomidor/OFF, Orkiestra Teatru Sejneńskiego

Темы: Басовішча

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com