«Беларускі глёбус»: усе беларускамоўныя каверы на сусветнавядомыя хіты

Колішняя паспяховая CD-кампіляцыя «Беларускі глёбус/Belarusian Globe» займела працяг. На адной сеціўнай старонцы аўтары праекта сабралі больш як 60 беларускамоўных кавераў на сусветнавядомыя гурты: ад «Another Brick in the Wall» Pink Floyd і «Enjoy the Silence» Depeche Mode да «Знаешь ли ты» спявачкі Макsим.

На старонцы музычнага «Беларускага глёбусу» змешчаны бадай усе вядомыя беларускамоўныя версіі хітоў з самых розных краін свету: ад Паўднёвай Карэі да Бразіліі і Ямайкі. Сярод аўтараў кавераў значацца не толькі маладыя гурты, але і лідэры айчыннага року — «Крама», Neuro Dubel, ULIS, «Мутнаевока», IQ48 ды іншыя.

Плей-ліст сеціўнай кампіляцыі будзе стала абнаўляцца. Выканаўцы могуць прапаноўваць уласныя беларускамоўныя каверы праз e-mail [email protected].

Источник: пресс-релиз

Комментарии: 1
  • Skim:

    Дзівацтва, што нават выдаўцы гэтай кампіляцыі (2008) ня ведаюць пра нейкі там працяг, а там жа ад пачатку не ўвайшлі кавэры «Uriah Heep», Paul McCartney, «Deep Purple», Jimi Hendrix, «Aya RL». На CD проста не хапіла месца. Там жа ўлезла 16 кавэраў + 16 арыгіналаў.

  • Філ Антроп:

    На сайце CD-ВЭРСЫЯ альбома 15 песень, а на дыску ж сапраўды 16+16. Прычыну ўбачыць лёгка: нашыя беларусізатары глёбуса (Ангельшчына, Польшча, Нямеччына, Украіна, Бразылія, Ірляндыя, Расея ды інш.) баяцца бачыць саму Беларусь на ім. А там жа ад Беларусі песьня «Дзісс ад Please» менскага гурта «Please mr. Stahl», які ў украінскім гіт-парадзе «AntiShowBiz» 10 месяцаў 2008 году стаяў у топ-дзясятцы, а ў кастрычніку заняў 1 месца і трапіў у «Залю Славы». Падцягніце нарэшце штонокі, сьмельчакі.