KilFil запісалі EP і выступяць на Bosco Fresh Fest

Kilfil

Інтэрнацыянальны гурт з беларускімі каранямі KilFil стане ўдзельнікам вялікага фестывалю Bosco Fresh Fest, які пройдзе ў Маскве ў Парку Горкага з 19 па 26 траўня.

Bosco Fresh Fest — частка праграмы фестывалю мастацтваў «Черешневый лес», які ладзіцца ў Маскве з 2001 году. На працягу васьмі дзён у Парку Горкага будуць адбывацца бясплатныя канцэрты прадстаўнікоў сучаснай незалежнай музыкі.

Сярод удзельнікаў значацца 32 гурты з 7 краінаў. Гэта вядомыя еўрапейскія каманды The Correspondents, Fallulah, Datarock, расійскія музыкі Tesla Boy, Motorama, Guru Groove Foundation, Grisha Urgant, Therr Maitz, Tinavie, украінцы SunSay, Pianoбой, беларускі гурт «Серебряная Свадьба», а таксама KilFil.

— На фэст трапілі у нейкім сэнсе выпадкова. Па збегу абставінаў нас заўважылі арганізатары, якія ўпадабалі тое, што мы робім, — распавядае вакаліст KilFil Алесь Кот-Зайцаў. — Мы малады гурт, таму пакуль у пошуках і спробах. Выступаем там, дзе атрымліваецца: у некаторых выпадках нас знаходзяць і запрашаюць, дзесьці мы самі шукаем магчымасці сябе паказаць. Bosco Fresh Fest, думаю, у гэтым сезоне будзе не адзіным фэстам, дзе выступіць KilFil. Гурт зараз жыве і працуе ў Маскве, адпаведна на тутэйшых фэстах будзем з’яўляцца рэгулярна. У Беларусі, cпадзяюся, таксама будзе магчымасць пайграць у бліжэйшай перспектыве.

KilFil выступіць у Парку Горкага з паўнавартасным сэтам 23 траўня і прэзентуе свой дэбютны ЕР.

— Сам рэліз з’явіцца у сеціве і невялікім тыражом на CD у сярэдзіне траўня, — распавядае Алесь Кот-Зайцаў. — Над ЕР з намі працуюць прафесіяналы ў сферы саўндпрадакшну, таму выніку чакаем з вялікім нецярпеннем.

Гурт KilFil з’явіўся ў снежні мінулага году і адразу атрымаў вядомасць дзякуючы паспяховаму відэа «Манекен». У склад KilFil увайшлі 5 музыкаў з трох краін-суседак, а сам гурт працуе на рускай і беларускай мовах.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: KilFil

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com