1

Fratrez выдаў альбом на мяжы драматычнага, рокавага і сузіральнага

Fratrez

Гурт Fratrez выдаў дэбютны альбом пад назвай «Ora». Запіс альбому быў зроблены яшчэ ў 2011 годзе, але дыск выйшаў толькі зараз.

— «Ora» — гэта музычная гісторыя, у аснове якой ляжыць спалучэнне драматычнага, рокавага і сузіральнага. «Ora» — момант ўнутранага дзеяння, імгненне адхілення ад разбуральных карцін рэчаіснасці. Пяць «ор» — пяць станаў, — распавядае пра рэліз лідэр гурта Сяргей Доўгушаў.

Музыка Fratrez уключае ў сябе разнастайнасць рытмаў, музычных формаў і адценняў, вакальную імправізацыю, спевы на «мёртвых» мовах і дыялектах. На пачатковым этапе галоўным накірункам творчасці гурта з’яўляўся эксперыментальны сінтэз музыкі і тэатра. Са з’яўленнем праграмы «Ora» гурт перайшоў да новага гучання.

— Гэта музыкі, якія размаўляюць на мове гукаў. Гукі ствараюць музычныя формы.Формы — адлюстроўваюць душэўныя перажыванні, — так апісвае творчасць Fratrez мастацтвазнаўца і дырэктар музея імя Заіра Азгура Аксана Багданава.

Менавіта ў музеі Азгура з дапамогай вядомага гукарэжысёра Віктара Кісценя і быў запісаны альбом «Ora».


Праект Fratrez быў створаны ў красавіку 2008 году ў Мінску чатырма прафесійнымі музыкамі: Сяргеем Доўгушавым (вакал,тэксты), Настай Паповай (скрыпка), Андрэем Еўдакімавым (гітара) і Вольгай Паляковай (флейта). З 2011 года ў складзе гурта з'яўляюцца новыя таленавітыя ўдзельнікі — Ілона Лесь (віяланчэль) і Аляксандр Ясінскі (баян).

Творчы шлях гурта вельмі разнастайны: спачатку гэта стварэнне пэрфомансаў («Um via», «Daps»), потым — архаічная праграма «Sator» (2010), музыка да старажытнага містычнага паліндрома «Sator-Arepo-Tenet-Opera-Rotas», праграма на розных дыялектах «Kigo» (2010), першы дэма-CD, а цяпер і альбом «Ora».

Альбом «Ora» хутка можна будзе набыць у крамах Мінска, а таксама падчас канцэрта-прэзентацыі, якая адбудзецца 7 чэрвеня ў музеі Азгура.

Источник: пресс-релиз

Группы: Fratrez

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com