Стартаваў адборачны конкурс на фестываль «Басовішча»

Арганізатары фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2013» абвесцілі ўмовы адборачнага конкурсу для ўдзелу ў фэсце. Заяўкі прымаюцца да канца траўня.

Паўтарыць поспех гуртоў :B:N:, Akute, IQ48 ці Rima, якія раней станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу маладых выканаўцаў на «Басовішчы», можа любы гурт.

Для гэтага неабходна запоўніць анкету і падрыхтаваць аўдыё- і відэафайлы з запісамі сваёй музыкі. Вынікі галасавання журы будуць абвешчаныя на перадфестывальнай вечарыне 7 чэрвеня ў Беластоку, дзе таксама за ўдзел у «Басовішчы» пазмагаюцца польскія гурты.

Умовы:

  1. Спампуйце анкету, запоўніце яе (на беларускай ці польскай мове) і падрыхтуйце 2 файлы з музыкай і 1 з відэа
  2. Анкету разам з файламі запампуйце на сайт wetransfer.com і дашліце спасылку на адрас электроннай пошты [email protected] да 31 траўня (уключна)
  3. Рэкамендуецца, каб кожны гурт паказаў не менш, чым дзве беларускамоўныя песні. Рэпертуар толькі на рускай мове не будзе ацэньвацца. Дапушчальныя мовы — польская і ангельская
  4. Журы складаецца з дзвух прадстаўнікоў ад арганізатараў «Басовішча», а таксама трох прадстаўнікоў збоку беларускіх партнёраў
  5. Па выніках галасавання журы будзе вызначаны адзін пераможца. Арганізатары забяспечваюць яму 40-хвілінны выступу падчас фестывалю і грашовы прыз. Умовай атрымання прызe з’яўляецца выступ на сцэне фестывалю, у якім 50% рэпертуару будзе складзена на беларускай мове

«Басовішча 2013» адбудзецца 19–20 ліпеня на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Сярод удзельнікаў фестывалю ў гэтым годзе ўжо значацца беларускія гурты Akute, Pomidor/OFF, Re1ikt, The Toobes, Vinsent, Dzieciuki, палякі Indios Bravos, Masala, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, украінскі гурт «Перкалаба», а таксама польска-беларускі дуэт Zabelov & Kinior.

Автор: / Ultra-Music

Темы:

Комментарии: 4
  • Філ Антроп:

    Ну вот и свершилась даже ТАМ мечта оккупантов: и на «БАСовище» националистам отведут 50% уголок. Видимо, сама Москва подкинула деньжат БАСу. В гробу вас видали отцы фестиваля.

  • Уладзімер Б.:

    Постае пытанне: а калі гурт грает інструментал???

    • Даведаемся ў арганізатараў.

    • Skim:

      Езжайце, рыб’ята, эта ціпер важ фэстывал, беларусам ён нахрэн нужон. Такіх фэстаў у акупаванай Беларусі процьма: грайце сабе ін6струмэнтал, руссссскую пестню, інгліш, але пачынаўся фэст з стымуляцыі беларускага духу, тым і быў цікавы. А вы цяпер тусуйцезь, беларусам усяго сьвету там нецікавы ваш камэрцыйны сьверб.