1

Litintroll прэзентуе страшную казку

Litvintroll

Напярэдадні канцэртнай прэзентацыі свайго новага альбому мінскі фолк-метал гурт Litvintroll прадстаўляе на Ultra-Music адзін з трэкаў адтуль — песню «Karaleuskaja».

15 красавіка адбыўся афіцыйны рэліз альбому «Czornaja Panna». Ён быў выдадзены расійскім лэйблам Sound Age production. Праца над дыска ішла некалькі гадоў, а калі ўжо ён быў гатовы да выдання, ў гурце адбылася трагедыя.

— Гэты альбом мы пісалі 4 гады. За гэты час у нас змянілася амаль палова складу, мы прайшлі шмат шляхоў, адыгралі вялізарную колькасць канцэртаў, — узгадвае дудар Litvintroll Васіль Варабейчыкаў. — Мы пачыналі працу над альбомам у вельмі добрым настроі, але 2 верасня на канцэрце ў Гомелі загінуў наш басіст. Гэты альбом мы прысвячаем Алегу Клімчанку.

Запіс альбому «Czornaja Panna» праходзіў у мінулым годзе з 5 сакавіка па 5 траўня, а 4 верасня быў цалкам скончаны майстарынг.

— Напачатку мы планавалі прэзентацыю ў лістападзе. Але пасля таго, што адбылося мы ўвогуле не жадалі граць, мы былі ў шоку, — кажа вакаліст Андрэй Апановіч. — Мы ўсё ж сабраліся, вырашылі, што нам трэба працягваць далей. Проста скласці рукі было нельга.

Па іроніі лёсу, галоўнай тэмай альбому стала смерць. «Тыя думкі, які мы хацелі ўкласці ў альбом, зараз маюць трохі іншы», — кажуць музыкі. Адзін з галоўных трэкаў альбому — песня «Karaleuskaja».

— Гэта песня пра гратэскавы персанаж, які нібы сышоў са старонак кнігі — страшнай і злоснай казкі. Азірніцеся вакол, прыслухайцеся. Магчыма, зараз вы чуеце яго голас, які спявае дыфірамбы самому сабе. Цікава, як складзецца яго лёс у нашым свеце? — апісываюць песню музыкі Litvintroll.

Канцэртная прэзентацыя альбому адбудзецца 18 траўня на вялікім канцэрце ў клубе Re:Public. Адмысловым госцем канцэрту стануць сябры Litvintroll — расійскі гурт «Рарогъ». Пасля гэтага гурт плануе шэраг канцэртаў за мяжой. Ужо ёсць папярэднія дамовы пра выступы ў Польшчы, Прыбалтыцы і Скандынавіі.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Litvintroll

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Філ Антроп
    0

    "Сумненні развеяў музычны мэнэджэр Віталь Супрановіч, які нават падзівіўся: «Як гэта няма хітоў? А пераслухайце "Крыжака" ці "Каралёўскую", якія гэтак хістаюць, што не ўтрымацца!» - сведчыць пра гэтую песню беларуская музычная прэса.