«Шэтар ды Пэтар»: Сямашка й Шымкус запісалі альбом дуэтам

На лэйбле Foundamental.net выйшаў альбом імправізацыйнага дуэту Віктара Сямашкі й Эрыка Арлова-Шымкуса. Імем для рэлізу стаў дыялектны выраз з Лагойшчыны «Шэтар ды Пэтар» (тое самае, што й «шум-гам»).

Віктар Сямашка і Эрык Арлоў-Шымкус «Шэтар ды Пэтар»

Матэрыял для альбому быў запісаны ў менскім арт-буфеце NewTon у ліпені 2012 году. Гучаньне альбома напаўакустычнае-напаўэлектроннае: задзейнічаныя духавыя інструмэнты, кантрабас, пэркусія, электронныя лупы й кішэнны сынтэзатар Korg Monotrone. У стылістыцы адчуваюцца элемэнты барока, эмбіэнту і джазу. Кампазыцыі ствараліся ў працэсе граньня ды пры поўнай абстрагаванасьці публікі, якая была занятая гульнёй flixa.

Эрык Арлоў-Шымкус — адзін з самых запатрабаваных айчынных кантрабасістаў. Грае з гуртамі «Князь Мышкін» і Vuraj, ансамблем Classic-Avantgarde, з бардамі Віктарам Шалкевічам і Палінай Рэспублікай.

Віктар Сямашка — сольны выканаўца, духавік. Супрацоўнічае з фармацыямі Mouches a l’orange, «Балцкі субстрат», з бардамі Андрэем Касьценем і Раманам Ярашам.


Спампаваць альбом «Шэтар ды Пэтар»

Источник: пресс-релиз

Фото: Анна Юнхова

Группы: Віктар Сямашка, Эрык Арлоў-Шымкус

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com