«Pastka» ад гурта Amaroka

Мінскі панк-гурт Amaroka прэзентуе на Ultra-Music свой новы паўнафарматны альбом «Pastka». Рэліз складаецца з 12 трэкаў: 9 на беларускай мове і 3 бонусы па-ангельску.

— Мы распачалі падрыхтоўку альбому яшчэ ў пачатку верасня мінулага года, — распавядае лідар гурта Зміцер Афанасенка. — Потым па сямейных абставінах прыйшлося развітацца з нашым бубначом Ціханам Батурай. Але ў хуткім часе, дзякуй лёсу, да нас вярнуўся ранейшы бубнач Аляксандар Кунскі. За месяц штодзённых рэпетыцый вялікімі намаганнямі мы зрабілі праграму і запісалі яе.

У якасці эксперыменту Amaroka упершыню запісалі песні на ангельскай мове. Гэта пераклады трох беларускамоўных кампазіцый з альбому: «Hubliaju kachańnie» («Giving Up The Love»), «Pradajem» («We’re Selling») і «Štučny śviet» («Artificial World»).

Да працы з гукам музыкі паставіліся надзвычай адказна. Запіс трэкаў адбываўся ў студыі Mapletree, звядзенне зрабіў музыка і гукарэжысёр Андрэй Шлык, які ўжо працаваў з Amaroka падчас запісу міні-альбому «Puls». Майстэрынгам займаўся Ян Каламыцкі са студыі BigBrain Production у польскім Гданьску.

— Вынік вы можаце пачуць. Я думаю, гэта лепшае, што можна сёння атрымаць у плане гуку. Усім музыкам раю і буду раіць на будучыню! — упэўнены Зміцер Афанасенка.

26 траўня гурт упершыню выканаў новую праграму на вялікім канцэрце ў клубе Re:Public, а ўжо 9 чэрвеня Amaroka прэзентуе альбом «Pastka» ў Віцебску на гала-канцэрце фестывалю No Logo Fest’13.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Amaroka «Pastka»

Amaroka «Pastka»

Скачать альбом

Комментарии: 10
  • Народ! Цікава будзе пачуць вашыя меркаваньні пра альбом AMAROKA.
    Чакаем пазытыўнай і негатыўнай крытыкі.

  • Сухой Понь:

    Ну чо ж, растуць хлопцы! І паклон сусьветнаму шоўбізу адэкватны, так рабілі польскія рокеры 80-х, штурмуючы Заходнія фонаграфічныя кампаніі. Нават параўноўваць цікава, маючы пад бокам арыгінал.

  • Set:

    Наверное, лучше группе продолжить выпускать мини-альбомы: многовато проходных песен на альбоме. И повторы, но на другом языке, совершенно не радуют — нужно было какой-то один вариант оставлять. Но вообще молодцы, качает.

  • Многовато трасянки, особенно в «замятае зiма». Уже если взялись за «мову», так трэба выконваць яе вымауленне, i, тым болей, не блытаць нацiскi. Звук безусловно радует качеством, что для панк-рока, к сожалению, редкость.

    • Сухой Понь:

      Які ён вумны! Як вутка! Даўно час панкаў падвучыць гальштукі завязваць на шыі. І мову абавязкова перавучыць: рас фзяліся за родны ізык, дык нікакова жаргона штоб не было, как няграматны ангельскі «Slade» 70-х: «Look at last nite», «Gudbuy T’Lane», «Gudbuy Gudbuy», «Look wot you dun», «Coz I luv you». А «Амарокерам» скажу: малайцы, як чуеце, так і пішыце, як пішацца, так і каўбасьце. Шчыры беларус родную мову не сапсуе.

  • Лучше чем прошлый альбом. Так держать! Только на английском песни реально как-то показались не к месту.

  • Очень интересная группа. Наконец-то слышно не унылое звучание рока из 90-х, а отличный драйв, чего так не хватает, имхо, белорусской музыке. Понравилось :)

  • давольно не плохо.

    мне нравится )

  • Slawamir:

    Проста зае… малайдцы. Heta toje sto patrebna zaraz — happy pank na move