2

Holy Chimp: адліга абавязкова прыйдзе

Скачать
Holy Chimp «Viasnovy»

Гурт Holy Chimp, створаны беларускімі музыкамі ў Польшчы, прэзентуе ў апошні дзень вясны сінгл «Viasnovy». У яго увайшлі два трэкі — аднайменны «Viasnovy», на які моцна паўплываў фальклор, і «Varta žyć».

— Матывам загалоўнай песні з’яўляецца вясновая тэма — абуджэнне пасля доўгай зімы, незвычайна доўгай ў нашых краях у гэтым годзе, — распавядае гітарыст гурта Юрась Лявіцкі. — Што тычыцца песні «Varta žyć», тут закранаецца тэма вечнай зімы ў галавах людзей і тое, што жыць з надзеяй на лепшае трэба і варта, бо вясновая адліга абавязкова прыйдзе.

Абедзве песні запісаныя адмыслова для тэматычнага сінглу і, хутчэй за ўсё, не будуць ніколі перавыдавацца. А трэк «Viasnovy», па словах музыкаў, з’яўляецца «татальна эксперыментальным» у творчасці Holy Chimp.

Неўзабаве песні з новага сінглу будуць выкананыя на фестывалі беларускай культуры ў Познані. Пасля чаго гурт пачне працу над польскамоўным альбомам.

— Цікава паспрабаваць, як гэта будзе, якая рэакцыя будзе ў мясцовых, — разважае Юрась Лявіцкі. — Невядома пакуль, будзе то EP ці LP, але пэўная колькасць трэкаў ужо падрыхтаваная. Ну і, канечне, ёсць і новыя беларускамоўныя песні, якія мы абавязкова запішам.

У хуткім часе Holy Chimp прыме ўдзел у шэрагу лакальных канцэртаў-праглядаў маладых гуртоў, а потым збіраецца наведаць Беларусь.

— Пасля лета, калі канчаткова даб’ем вялікую праграму, можна будзе думаць і пра канцэрты ў Беларусі, пры наяўнасці попыту на гэта з беларускага боку, канечне, — кажа Юрась.


Гурт Holy Chimp з’явіўся ў 2012 годзе ў польскім горадзе Ўроцлаў. У яго склад увайшлі гітарыст Юрась Resіstor Лявіцкі, вядомы па ўдзелу ў гуртах ID:Vision і Inner Resistance, і Алекс Alatheus, які спявае ў готык-гурце Till It Bleeds, а таксама польскія музыкі. У студзені 2013 году Holy Chimp прэзентавалі на Ultra-Music дэбютны EP «Z-pad śnіehu…», у які ўвайшлі тры ўласныя трэкі гурта і кавер на песню Three Days Grace «Paіn», перакладзены на беларускую мову.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Holy Chimp

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Странно что нет комментариев. Очень хороший релиз. Я уже дважды послушал. Эти две песни по-лучше многих полноформатных альбомов этого года.

    • Sapraŭdy, nastrajova hrajuć. A što niama durnykh kamentaŭ, dyk khiba jany zamieniać hetyja siem socień vizycioraŭ? Ale nazva ŭ jikh durackaja, kab vabić kamenty.