Фестываль «Басовішча-2013» назваў імёны канкурсантаў

Арганізатары штогадовага фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча» абвесцілі імёны беларускіх удзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў. За права выступіць на Вялікай сцэне фестывалю пазмагаюцца 28 гуртоў.

Гэта «Альтанка», «Бабанцуйка», «Иго», «Кашлаты Вох», «Лютавер’е», «Мутнаевока», «s.Ы.R.o.e.», Avias, The Brooklet, Brown Velvet, Bulba Fusion, Equilis, Feel the Same, ForAboutFrom, Green Pills, Hair Peace Salon, Hok-Key, ili-ili, KilFil, Martin S., Monkey Bite, Pawa, San Uzel, Soulsides, SP Kava, Terrakod, TonqiXod і ZnaROCK.

У склад журы, які абярэ аднаго пераможцу, увайшлі Вячаслаў Радзівонаў (Ultra-Music), Юра Сідун (generation.by), Зміцер Безкаравайны (experty.by), Сяргей Будкін (budzma.org), Павал Грэсь (Фонд Villa Sokrates) і Матвей Сэвастыянік (БАС). Вынікі галасавання будуць вядомыя пасля 9 чэрвеня.

Фестываль «Басовішча» пройдзе 19–20 ліпеня на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне. На Вялікай сцэне фестывалю выступяць два дзясяткі гуртоў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Сярод іх Akute, The Toobes, Clover Club, Pomidor/Off, Re1ikt, Perkalaba, Indios Bravos і іншыя.

Автор: / Ultra-Music

Темы:

Комментарии: 5
  • Я не зразумеў, з гэтага сьпісу толькі адзін выканаўца патрапіць на басы? Дык замала, я б штук 5-7 дакладна вельмі параіў.

  • Fixie:

    о большинстве в жизни не слышал! откуда у нас столько групп:)

  • А ці будуць дэма гуртоў выкладацца як у былыя часы?=)

  • Фігова, што толькі адзін са спісу. Сёлета спіс выканаўцаў і так слабенькі зусім, то я б даслаў гуртоў 6 з гэтых:
    «Кашлаты Вох», «Мутнаевока», Avias, Martin S., Monkey Bite, Pawa, Soulsides, Terrakod.
    О, нават 8. Няўжо яны не згадзяцца выступіць ці за ежу, ці за сімвалічныя грошы? А тое, блін, 7 беларускіх гуртоў на Басах — гэта смешна, прабачце.