4

KilFil і ili-ili перамаглі ў адборы на «Басовішча»

Басовішча-2013

Скончыўся конкурс маладых выканаўцаў фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Яго пераможцамі сталі адразу два гурты — KilFil і ili-ili. Абодва яны выступяць на фестывалі, які пройдзе 19–20 ліпеня на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне.

За права выступіць на Вялікай сцэне фестывалю змагаліся 28 гуртоў. У склад журы, які абраў пераможцаў, увайшлі Вячаслаў Радзівонаў (Ultra-Music), Юра Сідун (generation.by), Зміцер Безкаравайны (experty.by), Сяргей Будкін (budzma.org), Павал Грэсь (Фонд Villa Sokrates) і Матвей Сэвастыянік (БАС).

Вынікі галасавання:

  • 1 месца — KilFil і ili-ili
  • 2 месца — «Мутнаевока»
  • 3 месца — Pawa i SP Kava

Источник: пресс-релиз

Группы: ili-ili, KilFil

Темы: Басовішча

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • вось інфа з фэйсбука Доўга і з нецярплівасцю чаканыя вынікі конкурсу для гуртоў з Беларусі!

    З задавальненнем паведамляем пры вынікі конкурснай часткі фестывалю БАСовішча 2013 для гуртоў з Беларусі. Амаль 30 заявак і 6 галоў, якія слухалі і думалі, хто заслужыў і каго варта ў Гарадок запрасіць.

    Пералік галасоў 6 сяброў журы, паводле прынцыпу першае месца – 5, другое – 3 і трэцяе – 1 даў наступныя вынікі:
    І месца ex aequo KilFil i іLі-іLі
    II месца MUTNAYEVOKA
    ІІІ месца PAVA i SP KAVA

    Абодва лаўрэаты трапляюць у спісок выступоўцаў сёлетняга фестывалю Басовішча 2013, які пройдзе 19-20 ліпеня.

    Расклад галасоў:

    Сяргей БУДКІН budzma.org / MUTNAYEVOKA 5, KilFil 5, iLi-iLi 3, MARTIN S. 3, TONQIXOD 1, TERRAKOD 1, KASHLATY VOKH 1

    Юра СІДУН generation.by / iLi-iLi 5, MUTNAYEVOKA 3, KiLFiL 1

    Вячаслаў РАДЗІВОНАЎ ultra-music.com / KilFil 5, AVIAS 3, MONKEY BITE 1

    Зміцер БЕЗКАРАВАЙНЫ experty.by / TONQIXOD 3

    Матвей СЭВАСТЫЯНІК БАС / PAWA 5

    Павал ГРЭСЬ Фонд Villa Sokrates / SP KAVA 5, iLi-iLi 3, AVIAS 1

    На канец пару несумненна партэбных слоў наконт конкурсу ад галоўнага каардынатара сёлетняга фестывалю.

    Наконт выключна музычных вартасцей у агульным рахунку ўзровень конкурсу вельмі прыстойны. Некалькі гуртоў можна было б паставіць проста ў праграму сёлетніх БАСаў. Аднак цэласнае ўражанне ад конкурсу такое, што ўсім (ці амаль усім) у Рэспубліцы Беларусь жывецца весела… Жывецца няблага, часам кідаюць нас дзеўкі, часам вып'ем гарэлкі і г.д. Я згодны, калі жыццё занадта прыгнятае, можна і трэба весяліць народ. Толькі што мне ад гэтай асалоды стала ўжо крыху млосна. Дзе тады той юнацкі гнеў, адрэагаванне і супраціў на рэчаіснасць, уладу? Зразумела, не кажу пра тое, каб раптам усе пачалі пісаць пратэст-сонгі кшталту "прэзідэнт" Касі КАМОЦКАЙ ці пісаць альбомы як КАЛЬЯНаўскі "Антыпазітыў". БАСовішча таксама неаднароднае. Музычныя і нацыянальныя акцэнты стараемся раскласці роўна. На гарадоцкай сцэне ёсць месца і для ДЗЕЦЮКОЎ, і для The TOOBES. Аднак тыя гурты, якія намагаюцца спяваць выключна на ангeльскай мове і маюць планы паўтарыць за мяжой поспех фармату The TOOBES, на маю думку, памыляюцца. У Польшчы, ці далей на захадзе Еўропы, яшчэ болей англамоўных зорак з усходу няўжо хтосьці яшчэ чакае. Хучэй чакаем новых ЛЯПІС’aў, ULIS'aў, ZET'aў, DRUM EСSTASY. Чакаем МАЎЗЭР’aў, ІMPET'aў, KARDON'aў, DEVIATION.

    Павал ГРЭСЬ Фонд Villa Sokrates, Галоўны Каардынатар фестывалю

  • Пан Павал, вы страцілі рэчаіснасць. Ёсць на Беларусі шмат гуртоў, якія вартыя увагі. Але вы, чамусці "кладзеце" на іх. Вашыя псеўдажуры ўвогуле не "сякуць" у музыцы. Няўжо нельга ўзуяць адэкватных людзей?