N.R.M. выступяць разам з Guano Apes і Myslovitz

З 28 па 30 чэрвеня ў польскім горадзе Жэшув у межах кампаніі Wschód Kultury адбудзецца фестываль Europejski Stadion Kultury. У імпрэзе прыме ўдзел і беларускі гурт N.R.M.

Кампанія Wschód Kultury уяўляе сабой новую форму супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж польскімі гарадамі і краінамі Усходняга партнёрства. На мерапрыемствах, якія адбудуцца ў Беластоку, Любліне і Жэшуве, будуць прадстаўленыя сумесныя праекты дзеячоў культуры Польшчы з калегамі з Беларусі, Украіны, Азербайджану і іншых краін.

Галоўнай імпрэзай праекту стане канцэрт на Гарадзкім стадыёне ў Жэшуве, які адбудзецца 28 чэрвеня і будзе транслявацца на польскім канале TVP Kultura. Музыкі з 6 краінаў аб’яднаюць свае сілы разам з вядомымі польскімі камандамі і выканаюць уласныя песні, а таксама сумесныя кампазіцыі.

Беларусы N.R.M. сыграюць разам з папулярным польскім гуртом Myslovitz: музыкі выканаюць уласныя кампазіцыі, а таксама беларускі варыянт песні палякаў «Peggy Brown» і, адпаведна, польскую версію песні «нрмаўцаў» «Pramień».

Таксама ў канцэрце прымуць удзел Zakopower і SunSay (Украіна), Hey і Jimi Tenor & Kabu (Фінляндыя), Voo і Alim Qasimov (Азербайджан), Julia Marcell і Alina Orlova (Літва), Coma і Guano Apes (Германія). Завёршыць імпрэзу вялікі выступ гурта Guano Apes з праграмай «You Can’t Stop Me».

Автор: / Ultra-Music

Группы: ,

Комментарии: 5
  • Skim:

    Шчыра рады плённым ініцыятывам у час, калі маргіналы галосяць пра сьмерць караля беларускага рок-н-ролу. Жыве кароль! Viva Europe!!!

  • Пилот:

    N.R.M. говорите? А может все же П.Павлов со товарищами? ultra-music исправьтесь ;)

    • Skim:

      А «со товарищи» хто? О знаўцы: Алезіс і Ляўкоў яшчэ з часоў «Мроі» ў калектыве, а тут іхнія 30 гадоў у рок-н-роле Пілоту карціць не заўважыць. Нават многія тэксты «N.R.M.», прыпісваемыя толькі Вольскаму, пісаў Алег Дземідовіч.

  • Igar:

    Garadzkija чтоли?

    • Сухой Понь:

      Калісьці з гурта «Budka Suflera» сышоў вакаліст Кшыштаф Цугоўскі. Клясны чэл, але гурт не разваліўся. Пакуль фэны нылі пра фіктыўную «Budka Suflera», шчырыя мэляманы ўважліва слухалі іншы саўнд, а ў мяне альбом «Za ostatni grosz» (1982) з Томашам Зэлішэўскім да гэтага часу адзін з улюбёных, хоць па вяртаньні Цугоўскага купіў сабе і «Czas czekania, czas olśnienia» (1984), і асабліва «Nic nie boli tak, jak žycie» (1997). І па шчырасьці, я рады, што жывы і «N.R.M.», і Лявон Вольскі, бо слухаю і тых, і гэтых. Дыск «Саўка ды Грышка» дык заўжды амаль не змаўкае ў хаце.