Bigi прэзентаваў песні «з квадрата»

Bigi

Гомельскі музыка Bigi прэзентаваў ЕР «Quadromania». Складзены з трох трэкаў міньён прадстаўляе новы, невядомы дагэтуль лірычны бок творчасці гамельчука.

Bigi добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады ён быў гітарыстам і кампазітарам металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Цяпер працуе як дыджэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі «A Dozen Steps to Freedom».

Міньён «Quadromania» напісаны на словы паэта Алеся Плоткі (aka Bajsan). Назва рэлізу асацыюецца з месцам, з якога паходзяць хлопцы: яно мае ў народзе назву «квадрат». Знаёмства творцаў адбылося ў 2005 годзе і было віртуальным да вяртання аднаго з іх з Амерыкі. У далейшым яны супрацоўнічалі ў лакальных камандах JazzLatex i Tarantul.

— Жанчыны, ночы трэша і філасофіі — за супрацай над лірычнымі творамі стаіць не проста імкненне запісаць пару песень, але братэрскае разуменне адзін аднога і рэаліі навокал, — кажуць аўтары. — Калі ўявіць сабе, што колішні праект Samadhi Boom мусіць мець працяг, то ён павінен быць менавіта такім — простым і шчырам. Не так істотна, што гэта — трайбал-трэш, ці песня пад гітару, істотна — ці шчыры ты перад самім сабой.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Bajsan, Bigi

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com