The Toobes, Hair Peace Salon і Dzieciuki выступяць на фестывалі Cieszanów Rock

Cieszanów Rock Festiwal

Беларускія гурты Dzieciuki, Hair Peace Salon і The Toobes выступяць на буйным польскім фестывалі Cieszanów Rock, які адбудзецца з 22 па 28 жніўня ў горадзе Цешанув.

Cieszanów Rock — адзін з найбольш папулярных фестываляў Польшчы, які ў мінулым годзе быў уключаны ў ТОП-3 лепшых фэстаў па версіі часопісу Machina. Фестываль ладзіцца ў маленькім горадзе Цешанув у Падкарпацкім ваяводзтве, на мяжы Польшчы з Украінай. У мінулым годзе яго наведалі больш за 20 тысяч гледачоў, а хэдлайнерамі імпрэзы сталі The Exploited, T.Love, Farben Lehre, Lao Che і іншыя гурты.

Сёлета Cieszanów Rock адбудзецца ўжо ў чацьвёрты раз. Як і ў мінулым годзе ў фестывалі прыме ўдзел беларускі гурт The Toobes. Да іх у гэты раз далучацца гарадзенскі фольк-панк гурт Dzieciuki і мінскія інды-рокеры Hair Peace Salon. Сярод хэдлайнераў значацца вядомыя польскія гурты Riverside, Vader, Kult, Big Cyc, Dżem, Czesław Śpiewa, Madball і іншыя.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Hair Peace Salon, The Toobes, Dzieciuki

Темы: Cieszanów Rock

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com