Re1ikt выступіць на польскім фестывалі Rockowisko

Мінскі пост-метал гурт Re1ikt стане ўдзельнікам конкурснай праграмы фестывалю Rockowisko, які пройдзе 27 ліпеня ў горадзе Гайнаўка на польска-беларускай мяжы. Таксама Re1ikt прыме ўдзел у pre-party да фэсту.

Гісторыя рок-музыкі ў Гайнаўцы мае добрыя традыцыі. У свой час у 20-тысячным горадзе адначасова існавалі больш за 30 гуртоў. Вялікая колькасць беларускіх музыкаў давала канцэрты ў Гайнаўцы, якая лічыцца асяродкам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы (паводле перапісу 2007 году беларусы складаюць чвэрць насельніцтва гораду). Найбольш вядомым мясцовым гуртом лічыцца Błękitny Nosorożec, які стане адным з хэдлайнераў сёлетнега фэсту.

Rockowisko у гэтым годзе адсвяткуе сваё пяцігоддзе. За гэты час амфітэатр Гайнаўцы, у якім традыцыйна ладзіцца імпрэза, прыняў у сябе больш за 200 гуртоў ў Польшчы, Беларусі, Славакіі і Літвы. Хэдлайнерамі фесту былі вядомыя гурты Farben Lehre, Leniwiec, Armia, Cela nr 3. У 2011 годзе на Rockowisko выступіў бярозаўскі гурт :B:N:, а летась пераможцам конкурсу сталі The Toobes.

Гасцямі Rockowisko у гэты раз будуць гурты The Corps, Materia, Tilt & Tomek Lipiński, Swobodna і Błękitny Nosorożec. Re1ikt будзе зачыняць конкурсную частку, а напярэдадні выступіць у pre-party да фэсту. 26 ліпеня Re1ikt таксама дасць сольны канцэрт у гарадзенскім бары BEERloga.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Темы: