2

Гурт Re1ikt узяў 2 галоўныя ўзнагароды на фестывалі ў Польшчы

Беларускі гурт Re1ikt усталяваў рэкорд ва ўзнагародах на рок-фестывалі Rockowisko, які прайшоў у польскім горадзе Гайнаўка 27 ліпеня. У межах конкурснай праграмы беларусы атрымалі ўпэўненую перамогу ў 2 з 3 намінацый.

Музыкі з гурта Re1ikt сталі ўладальнікамі галоўнага прыза мэра Гайнаўцы і прыза глядацкіх сімпатый — запісу ў студыі Studio-X у Ольштыне і гітарнага ўзмацняльніка. Гурту прынеслі перамогу новыя кампазіцыі, напісаныя на аснове беларускіх народных песень. За пяцігадовую гісторыю фестывалю ані водны гурт не здолеў узяць болей за 1 узнагароду.

Фестываль Rockowisko праводзіцца ў амфітэатры ў цэнтральным парку горада Гайнаўка з 2009 года. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 10 калектываў, 9 з якіх былі з Польшчы. Адбор праходзіў у 2 этапы: арганізатары з васьмі дзесяткаў заявак выбралі 10 каманд для выступу на фестывалі, а пераможцаў вызначылі на канцэрце. Напрыканцы фестывалю выступілі вядомыя польскія калектывы Tilt & Tomek Lipiński, Błękitny Nosorożec, а таксама леташнія пераможцы Rockowisko.

Бліжэйшыя выступы гурта Re1ikt адбудуцца ў межах фестываляў Militar (17 жніўня, Мінск), «Вольнае паветра» (24 жніўня, хутары Шаблі), Metal Crowd (25 жніўня, Рэчыца) і «Рок па вакацыях» (13 верасня, Мінск).

Источник: пресс-релиз

Группы: Re1ikt

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com