Лявон Вольскі выступіць на «Вольным паветры»

Лявон Вольскі

Стаў вядомы яшчэ адзін удзельнік фестывалю «Вольнае паветра». Лявон Вольскі ў дуэце з саксафаністам Паўлам Аракелянам дадуць 20-хвілінны канцэрт, аб гэтым паведамляецца на старонцы музыкі на Facebook.

Гэта ўжо другое папаўненне складу ўдзельнікаў фестывалю за тыдзень. Раней стала вядома, што гурт Akute разам з вакалісткай Clover Club Вольгай Цяшкевіч выступяць у акустычным фармаце на адной са сцэнаў фестываля. Апроч іх на «Вольным паветры», якое адбудзецца 24 жніўня на хутары «Шаблі» пад Мінскам, выступяць гурты Feindrehstar, Theodor Bastard, Namgar, Re1ikt, Kriwi, Awindar, а таксама дыджэй DmiTri Endemic.

25 жніўня Лявон Вольскі і Павел Аракелян у складзе гурта «Крамбамбуля» дадуць вялікі канцэрт на фестывалі «Млын» у Дудутках.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Лявон Вольскі

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com