1

Лепшы беларускі альбом 2013 пакуль што ў Kriwi

Kriwi

Праект Experty.by абвесціў ТОП-10 лепшых беларускіх альбомаў за першае паўгоддзе 2013 года. Рэйтынг узначаліў гурт Kriwi з першым за 10 гадоў студыйным альбомам «Traukamurauka».

«Traukamurauka» — самая доўгачаканая праца ў дыскаграфіі гурта. Дыск быў заяўлены яшчэ ў 2008 годзе, але запіс быў завершаны толькі напрыканцы 2012. Альбом атрымаў ад штатных экспертаў 8 балаў з 10 магчымых. Таксама ў першую пяцёрку патрапілі свежыя працы гуртоў Apple Tea, Naka, Litvintroll, Bosae Sonca. Усе альбомы можна паслухаць анлайн.

У каментарах па выніках паўгоддзя практычна ўсе штатныя аўтары партала адзначаюць, што агулам 2013 год пакуль што слабей за папярэднія. Але кіраўнік Experty.by Зміцер Безкаравайны лічыць, што не трэба драматызаваць сітуацыю:

— Прыкладна кожны трэці год беларуская музыка зніжае хуткасць. За багатым на цікавую новую музыку 2009-м прыйшоў больш сціплы 2010, за лепшым за 5 год 2012-м — пакуль што слабаваты 2013-ы. Адстраляліся хэдлайнеры, што выдаюць альбомы не кожны год, прайшла хваля свежай моладзі.

Гэта першы справаздачны перыяд для абноўленага складу штатных экспертаў — увесну 2013 па выніках адбору маладых крытыкаў дагэтуль нязменны квартэт дапоўнілі Аляксандр Чарнуха (Ultra-Music.com) і Ягор Цывілька (блог Broken CD). Таксама змяніліся правілы падліку адзнак.


Праект Experty.by быў заснаваны ў 2008 годзе журналістамі Змітром Безкаравайным, Сяргеем Будкіным, Алегам Клімавым і Дзмітрыем Падбярэзскім для сістэматычнага апісання беларускай музыкі. На сённяшні дзень ён аб’ядноўвае 16 вядучых музычных журналістаў Беларусі. У аўдыёархіве сайта можна праслухаць больш за 200 альбомаў.

Источник: пресс-релиз

Фото: Виталий Клиндюк

Группы: KRIWI

Темы: experty.by

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • Клёвы гурт, але што такое "лепшы"? Вунь на БТ пэнсыянэры ўсё яшчэ "Верасоў" на руках носяць. Знамянітыя... Эх, спэртыся б на пэнсыю ўсім учарашнім.