Гурт Rokash упершыню выступіў у абноўленым складзе

Мінскі неафолк-гурт Rokash афіцыйна абвесціў пра змены ў складзе. На змену флейтыстцы Наталлі Ісаевай, з якой калектыў супрацоўнічаў з 2009 года, прыйшла Вольга Серэнкова.

Rokash

Першае выступленне «абноўленых» Rokash адбылося ў 31 жніўня ў Баранавічах на вялікім канцэрце пад адкрытым небам, які быў прысвечаны з’яўленню ў горадзе сваёй радыёстанцыі. Да гэтага ж Вольга ўжо выступала з Rokash у якасці сесійнага музыканта ў межах адборачнага этапу конкурсу GBOB ў Беларусі.

Па словах бас-гітарыста і лідара калектыву Лявона Казакова, «змены ў складзе ніякім чынам не паўплываюць на далейшыя планы, якія звязаны з падрыхтоўкай да запісу ды выдання другога альбома». Музыканты разлічваюць, што дыск убачыць свет ужо ў наступным годзе.

Бліжэйшае ж выступленне Rokash адбудзецца ў Мінску напачатку кастрычніка. Больш падрабязная інфармацыя пра будучы канцэрт будзе абвешчана некалькі пазней.

Источник: пресс-релиз

Группы: Rokash

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]