З гурта «Крама» сышоў бубнач Андрэй Філатаў

4 верасня гурт «Крама» адыграў канцэрт ў клубе «Графіці» з новым бубначом. Замест Андрэя «Філа» Філатава месца за ўдарнай устаноўкай заняў Андрэй Цераховіч, які паралельна грае ў «Палацы».

— Філ заняты ў клубным праекце, — патлумачыў у інтэрвію Еўрарадыё замену бубнача лідар «Крамы» Ігар Варашкевіч. — У іх шмат працы, яны вельмі запатрабаваныя на карпаратывах, у шынках. Ён пастаянна заняты, напрыклад, у чэрвені ён не мог з намі граць. Гэта першае. А па-другое, мяне не вельмі задавальняе яго манера грання. На жаль, гэта адкрылася толькі праз больш чым 10 гадоў. Мы адыгралі канцэрт з Цераховічам, было шмат груву, і мне было лягчэй, я амаль не стаміўся.

Нагадаем, «Крама» ўжо каля трох гадоў працуе над новым альбомам, выданне якога зацягваецца з-за творчых разыходжанняў. Дагэтуль Ігар Варашкевіч спадзяецца на заканчэнне запісу, але не можа назваць нават прыблізнай даты рэлізу. Апошні альбом гурта «Усё жыццё — дзіўны сон» выйшаў у 2007 годзе.

Источник: Еврорадио

Фото: Вячеслав Радионов

Группы:

Комментарии: 1
  • VM:

    Дык і Толік Горбач сыходзіў з «Крамы» ажно ў Бэльгію, але наездамі заўжды наведвае канцэрты калегаў. Абы не перасварыліся.