Men’s Fest абвясціў канчатковы лайн-ап

Арганізатары Men’s Fest абвясцілі канчатковы лайн-ап мерапрыемства. Да названых раней Akute, Паліны Рэспублікі, Ilo&Friends (Польшча) ды «Фіолет» (Украіна) дадаўся брэсцкі гурт Pirouette.

— Я лічу, што ўсе гурты, якія выступяць, вельмі моцныя. Вядомыя яны, ці не, гэта ўжо другаснае пытанне. Дакладна, што за іх не будзе сорамна. І ў музычным сэнсе і ва ўсіх іншых, — у інтэрвію Еўрарадыё сказаў арганізатар фестывалю Зміцер Назараў.

На фестывалі гурт Pirouette выканае песні з новага сінглу, які музыкі прэзентавалі на пачатку верасня.

Пяты штогадовы фестываль Men’s Fest пройдзе 12 кастрычніка ў брэсцкім клубе «Сфера». Замежным наведвальнікам імпрэзы арганізатары прапануюць 50% зніжкі на ўваходны квіток. Тыя ж, у каго на фестывальным тыдні Дзень нараджэння, прапускаюцца ўвогуле бясплатна. Для астатніх квіткі каштуюць 80 тысяч рублёў, але ў дзень канцэрта падаражэюць да 90 тысяч.

Источник: Еврорадио

Темы:

Комментарии: 1