Вайцюшкевіч запісаў дыск турэмнага шансону

Папулярны музыка Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» сінгл «Шо-Шо», які папярэднічае выхаду паўнавартаснага альбому турэмнага шансону.

Ідэя запісаць альбом турэмнай лірыкі належыць не самому Вайцюшкевічу. На такую працу яго натхніў паэт Генадзь Бураўкін, які і стварыў большасць песень да гэтага сінглу і будучага альбому. Паэт перакананы, што такая плынь у беларускай культурнай прасторы проста абавязана існаваць.

Песні з сінглу «Шо-Шо» Вайцюшкевіч спявае ад імя персанажа Хведара Шчавеля — былога зняволенага.

Сінгл «Шо-Шо» папярэднічае выхаду паўнавартаснага альбому і раздаецца бясплатна ў асноўным выпадковым людзям, пераважна таксістам і дальнабойшчыкам. Паўнавартасны дыск мае пабачыць свет пад канец кастрычніка і, хутчэй за ўсё, будзе называцца паводле першай песні з гэтага сінглу — «Варанок».

Источник: Будзьма

Фото: Валентин Хасеневич

Группы:

Комментарии: 5