Martin S. і Sonika запісалі драму, якая раздзірае жыццё

Гурт Martin S. сумесна са спявачкай Sonika запісалі песню «Хуткія» і прэзентуюць яе на Ultra-Music. Па словах музыкаў, гэтая песня адчыняе новую старонку ў развіцці Martin S.

— Пасля выдання альбому мы рухаліся па інэрцыі. Адкатвалі старую праграмму, шмат выступалі з ёй, а вось над новым матэрыялам не надта і працавалі. Часам нават здавалася, што да яго справа і не дойдзе, — кажа лідар гурта Уладзімір Боська. — Энтузіязм знікаў, рукі апускаліся. Да таго ж яшчэ і басіст пакінуў гурт. І менавіта ў гэты момант нарадзілася песня «Хуткія».

Па словах музыкаў, «Хуткія» — гэта драма, якая раздзірае жыццё на «да» і «пасля», калі змяніць нешта ўжо не выпадае, а застаецца толькі чакаць дапамогі недзе з боку.

— Гэтая гісторыя старая, як сам свет, але тым не менш яна не губляе сваёй актуальнасці. І я вельмі спадзяюся, што перажываючы гэтыя эмоцыі вось так у гэтай песні, слухаючы яе, магчыма, нехта зможа спыніць сябе ў самы адказны момант і не нарабіць глупстваў, — дадае Уладзімір Боська. — Здаецца, «Хуткія» адчыняюць новую старонку ў развіцці гурта. Той запал, з якім мы працавалі над запісам, нагадваў нам стан, у якім мы працавалі над сваім дэбютным трэкам «Мала месца». Мы ўкладаліся ў запіс са ўсёй душой.

Над новым трэкам Martin S. працаваў тры месяцы на студыях у Беларусі і Расіі. А ў запісу прыніялі ўдзел 17 чалавек з чатырох музычных калектываў!

— Колькі прыйшлося пакарпець над адным толькі запісам хора! Усе працавалі, выціскаючы з сябе максімум і імкнучыся дасягнуць ідэальнага гучання. І вось, здаецца, зараз усё на сваіх месцах: гітары, сінты, скрыпкі, хор… — узгадваюць музыкі.

Разынкай песні з’яўляецца спеў Ксеніі Жук, больш вядомай як Sonika, якую Martin S. запрасілі да ўдзелу ў запісе трэка.

— Калі стала пытанне, каго ж запрасіць на выкананне жаночай партыі, мы неяк надзіва хутка прыйшлі да адзінага меркавання. Так наш выбар упаў на Sonika, — дадае Уладзімір Боська.

Прэзентацыя песні «Хутія» адбудзецца 17 кастрычніка у паб-клубе «Графіці», дзе Martin S. адыграе «Неканцэрт».

— Гэта сапраўды будзе не канцэрт, на якіх нас звыкліся бачыць. Сустрэча сяброў? Так. Нефармальныя пасядзелкі? Так. Лёгкае вар’яцтва? Так. Ды што заўгодна, толькі не канцэрт! Не будзе шалёных танцаў, як звычайна на нашых імпрэзах, скачкоў у залу і раскаўбасу. Гэта будзе эксперыментальны выступ як для нас, так і для нашых слухачоў, — тлумачаць музыкі.

Автор: / Ultra-Music

Группы: ,

Комментарии: 12
  • Sobol_K:

    Стильно, модно, молодежно…

  • VM:

    Я б сказаў хутчэй — фарматна, але на радыё працуюць ворагі беларускай песьні. К Новаму году разьвесім усіх, як шарыкі на дрэвах.

  • Dima:

    По радио это крутить вряд ли будут. Под сопливыми постами ставить — это да. Sonika отлично справилась. Всё остальное явно не дотягивает до того самодовольного пафоса, который проходит через всю новость.

  • MAX I:

    Простите меня, но это… просто ужасно.

    Композиция из-за совершенно разного звучания в куплетах, припевах и проигрышах рвется на части, не звучит цельно.
    «Химические» барабаны — это фишка во многих вещах. Но здесь звучит неуместно, словно «не хватило денег на нормального барабанщика». Смешно и грустно одновременно.
    Явное несоответствие между откровенно попсовым текстом и музыкой «типа, рок».

    В итоге получилось то, что заявляли. Только наполовину. )) «Разадралi жыццё». Обратно сложить не получилось.

    Тем не менее команда совсем небезнадежная. Налицо творческая миграция, от прямолинейного альбома к навороченному синглу. Надеюсь, дальнейшее движение будет все более уверенным. И в правильном направлении.

  • namigorda:

    а как по мне, так это Продукт. не нужно проводить дифференциации на попсу и рок. даже если это попса, то чем плохо? у нас в стране так много качественной попсы чтоли? а сказать что этот продукт некачественный может разве что человек, для которого лажать все белорусское норма жизни с пеленок.

    • VM:

      Ня варта спрачацца з абсурднымі выказваньнямі, калі пад імі нават імя не стаіць. Ці вы пойдзеце зьлева направа, ці справа налева — сабакі ўсё адно будуць брахаць. Мая дачка любіць панк-рок, але Sonika як вакалістка для яе аўтарытэт. А сам я з задавальненьнем слухаю дэбютны паўнафарматны альбом «Martin S». А наконт папсы, дык яе не было й няма ў нас, таму асабіста я чакаю якаснай беларускай папсы. І не перажываю, што ніякі ананімны «MAX I» яе ня створыць. Створаць іншыя. Як калісьці палякаў зьдзівіў Франак Кімано (актор Пётр Франчэўскі), паслухайце ягоны дэбютнік 1984 году: Поля, Моноля, блюз, Кока-Кола,/ Стшэлілэм гола в рытм рок-н-рола./ Гэві-мэталік-саўнд,../ Дае такі гук, жэбы вшысцы спадлі з нуг.

      • VM:

        Падказка аўтару тэкста: «Саджуся я за руль» лёгка можна замяніць «Саджуся за стырно», бо «руль» слова не беларускае, дый рыфмуецца хіба з «сруль». А песьня талковая, нікога ня слухайце. Прыемна заходзіць, і сэнсава. І здорава, калі родная дачка можа ўмацаваць уласны мой погляд. Дзякуй і вам за гэта.

      • MAX I:

        Я Вашаймосьцi адказ пакiнуў, зiрнiце, калi ласка…

        • VM:

          Ёсць старая ісьціна: шматслоўе сьведчыць пра недахоп думак. Таму не чытаў. Тым больш, вы пачалі свае «развагі» ад слова «срач». Але магу сказаць, што я ня цыклюся на стэрэатыпах РОК і папса, бо і рок бывае бяздарны, і папса таленавітая. Лепш успрымаць музыку эмацыйна — кранае/некранае. Песьня Martin S./Sonika «Хуткія» мяне кранула, я падказаў ім пэўных нюансы, але ня страшна, калі вас не кранула. На тое яна й музыка, каб у кожнага быў свой гук.

          • MAX I:

            не чытаў

            Не буду марнаваць Ваш час.
            I свой — на Вас.

  • MAX I:

    Ах вот какой разговор пошел…
    Ну ладно — срач так срач.

    Прежде всего: обвинения в собственной некомпетентности и творческом бессилии отметаю напрочь. Хотя бы потому, сколько я сделал для белорусского рок-н-ролла. (Корона на антресолях пылится…)
    Занимаюсь ли я попсой? Сложный вопрос. Тем, что называется «белорусская эстрада», не занимаюсь точно. А являются ли поп-музыкой «Крамбамбуля», «Черчиль» (расширенный проект «РокерДжокера») и Билли Джоэл — это вам решать. )))

    Теперь по сути.
    Во-первых, мне совершенно пофиг, будут ли «Хуткiх» ставить в радиоэфир. Это дело нынешних программных директоров — среди которых, согласен, встречаются редкостные гады.
    Но я, если бы продолжал работать на радио — композицию ставил бы. Не в последнюю очередь благодаря ее слезливости. «Несовершеннолетний пипл хавает», простите за цинизм — и это большой ПЛЮС в копилку коллектива.
    Можно ли это назвать «форматом»? Опять же, не мое дело.

    Далее о качестве. Скажите — много ли на самом деле ИНТЕРЕСНОЙ белорусской музыки в последнее время? (Это и к вопросу о качестве белорусской жизни. Или вы будете спорить, что оно оставляет желать лучшего?..) Тот самый дебютный альбом группы, которую мы обсуждаем — это культурное явление, новое слово в отечественном музыкальном пространстве? Нет. Неплохая работа, звезд с неба не ловит, пару раз прослушать можно, в личную фонотеку не возьму.
    Да, это мое субъективное мнение, имею на него полное право.

    И на этом фоне «Хуткiя» выглядят… как раз обещанием нового! Потому что у музыкантов хватило сил, таланта и т.п. не идти проторенной дорожкой, а пробовать что-то совсем иное.
    Пока не получилось. Я так подозреваю, что людей ошеломили безграничные возможности студийной работы, и в результате в треке наворотили всего, чего только смогли. ))))
    Это болезнь роста (у самого такое было), это перейдет в уверенное владение тем стилем, который сейчас у группы только формируется.
    По крайней мере надеюсь на это…

    • Жорик:

      На радиве нихто не встрачаецца,Щчэрасць месцачковая. КАГДА УЖЕ САЙТ ПРА КАРЖА РАСКАЖЭТ—БУДУЩЧЭЯ ЭТОВО НАРОДА !ГЫГЫГЫ