«Нафта» прэзентавала хвалюючую песню пра каханне

Сайд-праект лідара J:морс Уладзіміра Пугача «Нафта» прэзентаваў на Еўрарадыё новы трэк. «Куда земля» — хвалюючая песня пра каханне. Але нават калі праслухаць яе некалькі разоў, зразумець, шчаслівае гэта каханне ці няўдалае, не атрымаецца.

Нафта

— Так можна сказаць пра ўсе песні, якія я прыдумляю, — распавядае Уладзімір Пугач. — Увогуле, лічу, што жыццё — гэта не стан, а працэс, а каханне, закаханасць — гэта няўстойлівая раўнавага, з якой у любы момант можна ці скаціцца ў прорву, ці да зорак узляцець!

«Нафта» — прынцыповы lo-fi-праект з трох музыкаў і вакаліста. Гурт імкнецца стварыць гукавую прастору мінімальнай колькасцю выяўленчых сродкаў. «Куда земля» на гэты момант — бадай што самая радыйная і самая камерцыйная па гучанні песня каманды. Нечым «Куда земля» падобная на песні J:морс, чаго не адмаўляе і сам Уладзімір Пугач.

— Я не стаў спяваць шансон ці чытаць рэп. Гэта ўсё роўна тое, я прыдумляю, а я — адзін чалавек. Але гэта зусім іншыя музыкі, і іншы падыход да напісання песень, — дадае Уладзімір. — Мы збіраемся ў студыі, імправізуем, знаходзім рыфы і гарманічныя хады. Пасля я ўсё гэта забіраю дадому і прыдумляю песні.

Источник: Еврорадио

Фото: Павел Медведев

Группы: J:морс, Нафта

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com