Гурт Amaroka прысвяціў кліп дзяўчынам, якія развучыліся кахаць

Гурт Amaroka прэзентаваў на сайце «Арт Сядзібы» новы кліп на песню «Hubliaju kachańnie» з апошняга альбома «Pastka». На альбоме песня «Hubliaju kachańnie» самая сумная і значна адрозніваецца ад агульнага энергічнага поп-панкаўскага настрою Amaroka.

— Мы не ставілі мэтай зрабіць бомбу, хацелася зрабіць прыстойнае відэа, дзе паказаць перажыванні хлопца ў якога разбітае сэрца, які шукае сам сябе, які згубіў самае важнае, як яму падаецца ў жыцці — каханне, — распавядае пра новае відэа лідар гурта Зміцер Афанасенка. — У тым ліку гэта і мае ўласныя перажыванні, адчуванні, што беларускія дзяўчыны развучыліся кахаць. Сталі надта прагматычнымі кар’ерысткамі, якія забываюць пра пачуцці, пра каханне.

Кліп зроблены ў стылі старога плёначнага відэа студыяй «КапканFilm» і штатным кліпмэйкерам гурта Аляксандрам Крупінаю, які зняў для Amaroka і тры іншых кліпа: «Puls», «Budź ščaślivaj», «Naš čas».

Каб надаць большы эфект смутку і развагаў, кліп здымалі ў два сезоны — летам і восенню. У відэа прысутнічае толькі адзін лірычны герой, якога ўвасобіў Зміцер Афанасенка, і яго скутар.

— Вырашылі здымаць кліп з адным героем у кадры, бо ад пачатку была ідэя зняць эмоцыі аднаго чалавека і не нагружаць кліп стандартнымі момантамі, дзе граюць музыкі і гэтак далей. Калі ласка, пішыце каментары, адзначайце што вам спадабалася, будзем вельмі ўдзячныя, — зазначыў Зміцер.

15 кастрычніка гурт Amaroka выступіць на фестывалі «Зробім лепш!», у якім таксама прымуць удзел гурты Navi, Hurma і Vinsent. Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным.

Источник: Арт Сядзіба

Группы:

Комментарии: 1
  • VM:

    «Капкан-фільм» нашае ўсё ў галіне стварэньня малабюджэтных шэдэўраў. Песьня нуднаватая, даўгаватая, але ёсць на што паглядзець. Шкада, што тэлебачаньне памірае на вачах, а то б маглі ажывіцца, каб хацелі.