Гурт N.R.M. выдаў новы альбом на вініле

Гурт N.R.M. выдаў свой новы альбом «Д.П.Б.Ч.» на вініле. Адкрытае праслухоўванне плыткі адбудзецца 20 кастрычніка падчас канцэрту «Жывы Гук ON-line».

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

— Вініл натхняе на тое, каб вярнуць з дзяцінства забытую эстэтыку: уключыць прайгравальнік, паставіць плытку, пацерці яе… — кажа вакаліст і гітарыст N.R.M. Піт ПаўлаўЯ нават быў здзіўлены, наколькі новая генэрацыя не знаёмая з гэтай тэхналогіяй. Калі я першы раз паказваю камусьці вініл, то галоўнае ўражанне: што, толькі чатыры песні? Старэйшае пакаленне адразу разумее, як сябе паводзіць з вінілам, як яго трымаць, каб не замацаць, як пераварочваць, яны адразу ўзгадваюць гэтую маторыку.

У новы альбом «Д.П.Б.Ч.» увайшлі восем трэкаў, уключаючы ўжо вядомыя «Pramień» і «Kuźnička», а таксама кампазіцыю, прысвечаную зачыненаму «Аўтарадыё» «Ty maŭčyš — ja maŭču».

— Калі мы толькі пачалі працу над новым альбомам, мы ўжо арыентаваліся на тое, каб выдаць яго на вініле. Таму ў яго ўвайшлі толькі восем песень, — дадае Піт Паўлаў.

Аздабленне новага альбому N.R.M. рабіў вядомы дызайнер і мастак Уладзімір Цэслер. Выданнем вінілу займалася кампанія Global CD. Наклад плытак складае 100 асобнікаў. 20 кастрычніка на канцэрце «Жывы Гук ON-line» адбудзецца адкрытае праслухоўванне плыткі «Д.П.Б.Ч.», на якое музыкі запрашаюць слухачоў і журналістаў.

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

N.R.M. «Д.П.Б.Ч.» вініл

У падтрымку новага альбому N.R.M. адправіцца ў тур па Беларусі і Расіі. Ужо запланаваныя канцэрты ў Гомелі, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Маскве, Санкт-Пецярбургу. У Мінску канцэрт адбудзецца 15 лістапада ў клубе «Юла».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы:

Комментарии: 7
  • Андрей Лазук:

    Чарапаха-та там да чаго?

  • VM:

    А-а-а-а, вінільшчыкі хрэнавы, самі забыліся што да чаго: у аздобе кругляша лічба 33 ў трохкутніку абазначанае мона-дыск, а тут трэба было два колцы кшталту заручальных — гэта стэрэа. Дый надпіс «Зроблена ў Беларусі» прышпільны. Даўно зьнішчаны беларускі завод вінылаў ля гатэлю «Турыст». Мяркую, якаясьці Holland ці USA. А мо паднялі якую Апрэлеўку? Зрэшты малайцы, прыкметная ініцыятыва, бо украінцы й расейцы таксама спрабуюць, але пераважна ня дома.

  • А может и правильно,что на виниле,может (это) никто и не услышит,ребят,ну назовитесь как-нибудь по другому,начните с нуля,что ж это вас всех колбасит на продвинутых проектах,никто еще не сумел стать знаменитым на чужом имени…(((

    • Kejstut:

      Вы хоць ведаеце, пра што кажаце? З квартэта сышоў 1 (адзін) чалавек, але гурт (трое іх) захаваў «чужое імя». Зусім глузды паехалі! Дарэчы, «Мроя» стала «N.R.M.», калі замест Давыдоўскага, пасьля шэрагу кастынгаў, прыйшоў Піт Паўлаў. Так што малайцы, што захавалі гістарычны брэнд, а людныя канцэрты сьведчаць аб слушным выбары.
      Дарэчы, тыя, каму трэба «мяняць імя», вінылаў не выдаюць. Нават на CD не асьмеляцца — бясплатна ў сеціве валяюцца: «может (это) никто и не услышит».

      • Андрей Лазук:

        Людныя канцэрты сьведчаць аб слушным выбары што наконт піяру :) Не зьдзіўлюся калі палова людзей і ня ведала пра стан рэчаў.

        • VM:

          Гэтак можна прыйсьці на вечарыну якогасьці паэта і «слушна» заявіць: «Вы паабедалі перад выступам? Дык я ведаю, што ў вас унутры, ніжэй пасу». А стан рэчаў просты: «N.R.M.» выжыў, і гэта вам не «Песьняры» без аніводнага «песьняра» (Мулявіна, Тышко, Барткевіча, Кашапарава, Місевіча). Стан рэчаў такі: Дзямідовіч, Ляўкоў, Паўлаў працягваюць творчасць бяз Вольскага. Шкада, але гэта жыцьцё, а не нагода біцца галавой аб сьценку, як бы хто ні жадаў. І наконт веры ў моцны піяр: дык дзерзайце, мы паглядзім на вынікі. Куча гуртоў бясплатна ляжаць у інтэрнэце і чакаюць піяру. У вас палучытцо.