«Стары Ольса» запісаў сярэднявечны рок-н-рол

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» выпускае новы альбом «Santa Maria». Канцэртная прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў Мінску.

Стары Ольса

Праца над новым альбомам вялася на працягу апошніх трох год. За гэты час у жыцці гурта адбылося шмат падзей: студыя, на якой пачынаўся запіс, згарэла і ужо не існуе, паспеў сыйсці і вярнуцца ў гурт бубнач Андрэй Апановіч, а ў другога бубнача — Сяргея Тапчэўскага — нарадзіўся сын.

— Звычайна мы робім новы матэр’ял і граем яго пераважна за межамі Беларусі, а потым адпраўляемся у студыю. Так было і з новым альбомам, — распавядае лютніст гурта Ілля Кубліцкі. — Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. На альбоме ёсць драйв, імправізацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных інструментах. Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адно — гэта хіты эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Еўропы.

У альбом «Santa Maria» увайшлі 13 кампазіцый. Гэта танцы са зборніка «Полацкі сшытак», танцавальныя творы кампазітараў, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і дзве песні XIII і XIV стагоддзяў, якія прагучаць у перакладзе на беларускую мову з латыні.

Упершыню прадусарамі альбома сталі самі ўдзельнікі гурта «Стары Ольса». Плануецца, што альбом «Santa Maria» будзе выдаваць кампанія «Вігма». Прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў ДК МТЗ.

— На канцэрце прагучыць не толькі новы матэрыял, але і лепшыя творы з мінулых альбомаў, а таксама некалькі песен з будучага альбома, — дадае Ілля Кубліцкі.

Пасля прэзентацыі альбома у Мінску гурт «Стары Ольса» адыграе канцэрты ў Гомелі, Кіеве і ў Гародне.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Александр Жданович

Группы: Стары Ольса

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com