2

Гурт «Стары Ольса» прэзентуе новую песню «Ave Maria»

Гурт «Стары Ольса» прэзентуе на Ultra-Music песню «Ave Maria» («Cuncti simus concanentes») з новага альбома «Santa Maria», праца над якім вялася на працягу апошніх трох год.

Стары Ольса

— Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. На альбоме ёсць драйв, імправізацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных інструментах. Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адно — гэта хіты эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Еўропы, — кажа лютніст гурта Ілля Кубліцкі.

Музыка і словы да песні «Ave Maria» былі знойдзены ў рукапісу XIV стагоддзя «Llibre Vermell de Montserrat» (у перакладзе з каталанскага «Чырвоная кніга кляштара Мансэрат»). Згодна з каментарам укладальніка рукапісу, гэтую песню можна выконваць паломнікам, якія спыніліся ў манастыры і маюць жаданне спяваць і танчыць. Пераклад на беларускую мову зрабіў заснавальнік гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

У новы альбом «Старога Ольсы» ўвайшлі 13 кампазіцый. Гэта танцы са зборніка «Полацкі сшытак», танцавальныя творы кампазітараў, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і дзве песні XIII і XIV стагоддзяў, якія прагучаць у перакладзе на беларускую мову з латыні. Прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў ДК МТЗ.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Александр Жданович

Группы: Стары Ольса

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com