Гурт «Не прислоняться the band» выпусціў новы сінгл

Не прислоняться the band

Мінская каманда «Не прислоняться the band» прэзентавала на Еўрарадыё новы сінгл пад назвай «Доверяй мне». Музыкі папярэджваюць: песня можа падацца занадта простай, але менавіта з яе гурт вырашыў пачаць знаёмства слухача са сваім будучым альбомам.

— Гэта проста песня, у якой апісваюцца жыццёвыя моманты, якія, думаю, адбываліся з кожным. Мяркую, кожны зможа знайсці ў ёй нешта сваё, — распавядае лідар каманды Максім Юхновіч.

«Доверяй мне» — першы з сінглаў, якімі гурт плануе анансаваць выхад альбома. Бліжэй да Новага года музыкі абяцаюць рэліз яшчэ аднаго сінглу. Праца над дэбютнікам вялася больш за год. У пласцінку ўвойдзе 12 кампазіцый.

— Першапачаткова мы думалі выпусціць чарговы ЕР, але пасля з’явіўся новы матэрыял і мы вырашылі аформіць яго ў поўнафарматны альбом, — працягвае Максім Юхновіч. — Песні атрымаліся вельмі рознымі. Некалі мы пачыналі сваю дзейнасць са стылю поп-панк, пасля перайшлі да нечага больш сур’ёзнага. У гэтым альбоме можна будзе пачуць і адгалоскі панку, і больш сур’ёзныя тэмы і тэксты.

Назвы ў будучай пласцінкі пакуль няма — музыканты плануюць не браць у якасці загалоўка адну з песень альбома, а збіраюцца «прыдумаць асобную назву, якая б ахарактарызавала яго цалкам». Рэліз альбома запланаваны на пачатак 2014 года.

Падтрымаць выхад сінгла «Доверяй мне» «Не прислоняться the band» вырашылі кліпам, праца над якім ужо скончаная, а прэм’ера адбудзецца неўзабаве.


Спампаваць «Не прислоняться the band» «Доверяй мне»

Источник: Еврорадио

Группы: Не прислоняться the band

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]