2

Imšar выпусціў альбом з атмасфэрай беларускага Палесься

Imšar

Black metal праект Imšar, створаны гомельскім музыкам Станіславам Семенягам, выдаў дэбютны альбом «Abudžeńnie». Рэліз выйшаў на лэйбле Nitroatmosfericum Records, паведамляе belmetal.org.

У альбом увайшлі сем кампазыцый, набрынялых восеньскай вільгацьцю і пазабаковай атмасфэрай беларускага Палесься. Тэксты выключна ды прынцыпова на беларускай мове распавядаюць пра адчужанасьць сучаснага чалавека ад прыроды і непазьбежнасьць ягонага вынішчэньня.

Imšar атрымаў канчатковае увасабленьне ўвосень 2012 і складаецца з адзінага ўдзельніка Станіслава Семенягі (Darkus). Музычна ды стылёва абапіраецца на black metal пачатку 90-х, дакладней на альбомы Darkthrone і Burzum таго часу.

Паслухаць альбом можна на bandcamp.com, а замовіць па e-mail nitro_nsk@mail.ru.

Источник: belmetal.org

Группы: Imšar

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com