У Мінску будзе прэзентаваны дыск аўтэнтычных песень Паўночнай Беларусі

17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу». Зборнік заснаваны на песенна-абрадавых традыцыях Міёршчыны і складаецца з матэрыялаў аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка, запісаных у 1968–69 гадах.

Гэтую аўдыёкалекцыю можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. Аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак Міёршчыны, таму на дыску будзе прадстаўлена шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень.

Гэта выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў, добрая дапамога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз. Больш за тое, для вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі дыск надзвычай карысны, бо ён дае цэласнае ўяўленне пра яе спеўную сістэму, а калі ў сучасных умовах песні вучацца метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі («слухаю-спрабую-пераймаю»), такія выданні немагчыма замяніць.

— Калі слухаю голас мамы, адчуваю, як яна ўсміхаецца. Я ж узяўся за магнітафон «Рамантык», бо паведамілі, што адправяць служыць як вайсковага журналіста аж у групу войскаў — на далёкую чужыну, — распавядае гісторыю стварэння калекцыі Сяргей Панізьнік. — Таму набіраўся празапас беларускасці — і ў песеным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Міёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць. Бо, як выгукнула без горычы, а мо й з гонарам 72-гадовая Вольга Грэцкая: «Наш дзень — век».

Падчас прэзентацыі можна будзе паслухаць запісы аўтэнтычных песень, а таксама паглядзець выступы гуртоў Vuraj, «Кудмень» і «Паўночная сухадроўка».

Источник: пресс-релиз

Комментарии: 2
  • Пауночны беларус:

    ЛОЛ

  • Mystra:

    2 Пауночны беларус

    Антоша Серенков, [censored] залётный, залогинься