6

Гурт IQ48 прэзентуе «Зброю»

Гурт IQ48 запісаў сінгл «Зброя» і прэзентуе яго на Ultra-Music. Сінгл складаецца з двух песен — «Зброя» і «Гарэлка», якія войдуць у новы альбом гурта.

— Цікава, калі нарадзіўся тэкст «Гарэлкі», я быў за бухач. Ну, гэткая рамантыка. Але калі зараз песня бачыць свет, я ўжо «супраць», — кажа гітарыст гурта Яўген Бузоўскі, які напісаў тэкст да песні. — Алкаголь — хітры жук, ён гадамі нам акуратненька навязваецца ў неразлучныя сябры. Бывае, дорыць прыгожыя ўспаміны, а калі няма ўжо сілаў, проста бязлітасна дабівае. Але кожны абірае «за» ці «супраць» — пра тое і песня.

Песні запісаныя на студыі «Таксафон» ў кастрычніку 2013 году. Гукарэжысурай займаўся гітарыст гурта Павел Яноўскі. Па словах музыкаў, сама песня «Зброя» адрозніваецца ад іншых твораў гурта, таму яны і вырашылі выдаць яе асобным сінглам.

— «Зброя» — гэта погляд на незаконны гандаль зброяй, стаўленне людзей да зброі, нават спроба адкрыць людскія комплексы, чалавечую гнілату, звязаную з гэтай тэмай, — кажа вакаліст гурта Аляксандр Ракавец. — Песня свежая, таму і вырашылі яе выкінуць у сеціва. На мой погляд, яна крыху адрозніваецца ад нашых іншых песен.

У бліжэйшых планах гурта напісанне матэрыялу для новага альбома, а таксама актыўная канцэртная дзейнасць. Бліжэйшы выступ IQ48 адбудзецца 17 лістапада ў клубе ТNT, уваход будзе вольны.

Скачать

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: IQ48

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com