Праект Šuma прэзентаваў зборнік рэміксаў

Этна-электронны праект Šuma прэзентаваў на афіцыйным сайце зборнік рэміксаў на песні з дэбютнага міні-альбома «zolak».

Свае версіі песень Šuma прадставілі са-прадусар праекту Nick Cherny («Na mory vutka kupałasia»), музыка Dee Flack, які прадстаўляе Беларусь на chill wave, dubspheric сцэне Велікабрытаніі («Dy huła pčołka») і Alex Goof, эксперыментальны электронны прадусар, які працягвае даследваць магчымасці стылю mucon («Pierapiołka»). У складанку таксама патрапіў drum’n’bass рэмікс на кампазіцыю «Oj jedu ja darohaju».

У склад Šuma уваходзяць спявачкі Руся і Надзея Чугунова, якія разам працавалі ў праектах Akana і Kazalpin, а таксама саўндпрадусар і кампазітар Аляксей Карабейнік. У лютым гэтага года Šuma прэзентавала міні-альбом «zolak». Зараз музыкі працуюць над першым паўнафарматным альбомам.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1