3

Гурт Avias рыхтуе дэбютны альбом і зняў лайв-відэа на новую песню

Мінскі гурт Avias пачаў працу над дэбютным паўнафарматным альбомам. Папярэднічае яго выхаду акустычнае лайв-відэа на новую песню «Маўклівы горад».

— Што тычыцца лірычнай тэмы песні, яна простая і зразумелая — гэта каханне, — кажа лідэр гурта Раман Сухоцкі. — Кампазіцыя была зроблена на адным дыханні падчас рэпетыцыі. На наступны дзень прыйшла ідэя прэзентаваць не арыгінальную, а акустычную лайв-версію песні з відэасуправаджэннем. Нам падалося, што такі міні-рэліз раскрые некаторыя іншыя, раней нам не ўласцівыя бакі творчасці.

Відэа здымалася на рэпетыцыйнай кропцы Black Jan. Мантажом займаўся новы гітарыст Avias Дзмітрый Ярмола.

— Па атмасферы ўсё атрымалася, як і жадалі: дробныя каляровыя агні гірлянд ў цёмным памяшканні выдатна пасуюць назве песні «Маўклівы горад» і яе настрою, — лічыць Раман. — Ідэя была ўвасоблена літаральна за пару дзён. Вядома ж, гэта не кліп і не сінгл, але як аматарскі відэаролік на дэма-версію новай песні выйшла нядрэнна.

Музыкі Avias пачалі працу над першым студыйным альбомам. Рэліз адбудзецца вясной 2014 года і ў альбом увойдуць 10–12 песень.

— Гэта сучасны гітарны рок, пост-гранж і, у добрым сэнсе, поп, — кажа Раман Сухоцкі. — Лірычна і эмацыйна — усё вельмі па-рознаму. Аб’яднаць ўсё можа, мабыць, тое, што гэта спробы асвятліць і выказаць самыя яскравыя перажыванні, уласцівыя ўсім людзям сусвету. Гэта і агрэсіўныя адчайныя крыкі безвыходнасці, і жыццесцвярджальны драйв, і пытанні пра сэнс жыцця, і фантазіі, заснаваныя на любоўных марах.

Бліжэйшыя выступы Avias адбудуцца 1 снежня ў межах акцыі «Моладзь супраць СНІДу» ў клубе Re:Public і 6 снежня на разагрэве ў гурта «7раса» у новым клубе «Пираты».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Avias

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com