На цырымоніі «Героі году» выступяць пяцёра прэтэндэнтаў

Гурты :B:N:, Re1ikt, Tonqixod, Hurma і выканаўца Sp Kava выступяць на музычнай прэміі «Героі году», якую ладзіць Tuzin.fm. Канцэрт абудзецца 12 сьнежня ў менскім арт-цэнтры «Юла».

Ужо 11-ы год запар музычны партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute. А сёлета ў шорт-лісьце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў. На цырымоніі ў арт-цэнтры «Юла» 12 сьнежня назавуць імя новых уладальнікаў прэміі «Героі году» ад парталу Tuzin.fm, а таксама «Дэбют году».

— Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песьнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў, — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі «Дэбют году» на перамогу прэтэндуюць рэпэр Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок гурт Hurma, псыхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званьне «Героі году» маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, «Ляпіс Трубяцкі» і BosaeSonca.

Пераможцы ў гэтых дзьвюх намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:. Весьці імпрэзу будзе музыкант і шоўмэн Алег Хаменка. Па добрай традыцыі, наведнікаў чакаюць падарункі ад сталага партнэру «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

Источник: Tuzin.fm