4

Гурт Nizkiz выпусціў першую беларускамоўную песню

Nizkiz «Гуантанама»

Гурт Nizkiz прэзентаваў на Еўрарадыё сваю першую беларускамоўную песню «Гуантанама». Музыканты адзначаюць, што яна нарадзілася ў іх даволі хутка і натуральна.

— Дзве-тры рэпетыцыі максімум — і песня была гатовая. Мы вельмі задаволеныя, што ўсё атрымалася так натуральна і без «пакутаў творчасці». Нам самім падабаецца гэтая песня, — распавядае бубнач гурта Зміцер Халяўкін.

Штуршком для напісання кампазіцыі стаў сумесны выступ з бярозаўскім гуртом :B:N:. Каб не згубіць вобразы і настрой сваіх кампазіцый, гурт вырашыў не звяртацца да папулярнага сёння спосабу — перакладу песні з адной мовы на іншую, а стварыць новую.

— Шчыра кажучы, я б не хацеў, каб песні, якія я некалі напісаў, перакладаліся на іншую мову, бо першапачаткова я ўсё ж укладаў у іх нейкія свае пажаданні і думкі, — тлумачыць фронтмэн каманды Аляксандр Ільін. — Ды я і не адчуў бы тых жа самых эмоцый у перакладзенай песні.

Цяпер Nizkiz працуюць над другім студыйным альбомам. Чакаецца, што пласцінка ўбачыць свет у сакавіку.

Паслухаць на жыва «Гуантанама» ды іншыя новыя кампазіцыі можна будзе падчас канцэрта Nizkiz у сталічным клубе TNT 14 снежня і ў магілёўскім клубе «Куба» падчас сумеснага канцэрта разам з гуртом «Мутнаевока» 21 снежня.

Источник: Еврорадио

Группы: Nizkiz

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]