Юрый Несцярэнка выпусціў новы сінгл і рыхтуе альбом

Лідар гуртоў White Night Blues і Nestary Band, блюзмэн Юрый Несцярэнка прэзентаваў на Еўрарадыё сінгл «Аэрапланы ў вырай», які анансуе новы аднайменны альбом.

«У песні прысутнічае адчуванне самоты і тугі ў межах беларускай прасторы», — характарызуе трэк Несцярэнка і кажа, што ўвогуле да песень новай пласцінкі варта прыслухацца.

— Гэта тэксты не напісаныя штучна, пад нейкую замову ці для нейкага праекту. Яны пісаліся, як адчуваліся. Адпаведна, яны цікавыя і няпростыя, не разлічаныя на лёгкае ўспрыманне, — дадае музыка.

Музычны складнік васьмі песень альбома «Аэрапланы ў вырай» традыцыйны для Несцярэнкі: гэта рок з элементамі фанка і блюза.

Пласцінка стваралася цягам трох гадоў. Выйдзе яна ў апошнія дні старога ці ў першыя дні новага года.


Спампаваць Юрый Несцярэнка «Аэрапланы ў вырай»

Источник: Еврорадио

Группы: