2

Гурт IQ48 прэзентаваў новы кліп

Гурт IQ48 прэзентаваў на сайце Generation.by кліп на песню «Калідор». Сцэнар для відэа прыдумаў гітарыст IQ48 Павел Яноўскі, а здымкі рабіла студыя Seveneleven пад Менскам.

Тэмай для новага кліпа стала вострая сацыяльная праблема адаптацыі маладога дзембеля да строгага сямейнага жыцця. Хлопец, які толькі што атрымаў такую чаканую свабоду, сутыкаецца з суровай будзённасцю жыцця з мамай. Пацешная інтэрпрэтацыя на вядомы хіт Rage Against the Machine з’явілася ў IQ48 раптоўна і гэтак жа была ўвасоблена ў відэа.

Бліжэйшым часам пачуць IQ48 можна будзе жыўцом у Менску 1 снежня на канцэрце ў клубе Re:Public.

Источник: Generation.by

Группы: IQ48

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com