BosaeSonca выступіць на прэміі «Героі году»

BosaeSonca

Адзін з прэтэндэнтаў на галоўную ўзнагароду прэміі парталу Tuzin.fm гурт BosaeSonca возьме ўдзел у канцэрцэ 12 сьнежня.

Лидэр гурта Алесь Кот-Зайцаў адмыслова прыедзе на «Герояў году» з Масквы, дзе цяпер жыве і працуе ў складзе інтэрнацыянальнага гурта KilFil. «Паколькі нас намінавалі, то мы палічылі за гонар папрысутнічаць на гэтых узнагародах ды сыграць колькі песень», — кажа выканаўца. На канцэрце ў «Юле» музыкі ў суправаджэньні струннага трыё сыграюць абраныя рэчы з сваіх двух альбомаў, якія выдадзеныя сёлета — «Залаты» і «Адпусьці».

Рэліз «Адпусьці» працягвае зьбіраць звышстаноўчыя водгукі. Вядоўца праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў назваў гэты альбом «прадуктам высокай якасьці, які сьмела можна паставіць побач са знакамітымі камандамі сусьветнага ўзроўню».

Источник: Tuzin.fm

Фото: Ліза Бахурэвіч

Группы: BosaeSonca

Темы: Тузін Гітоў

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com