1

Drwiwy запісалі святочную радыёп’есу

Drwiwy «Karusel»

Эксперыментальны праект Drwiwy, які ў мінулым годзе выдаў дэбютны альбом «Spokiŭ», напярэдадні Новага году прэзентуе на Ultra-Music новую кампазіцыю «Karusel».

Drwiwy ужо даволі працяглы час займаюцца другім альбомам, які, па словах музыкаў, будзе моцна адрознівацца ад першага. Апроч гэтага, Drwiwy пашырыліся ў складзе: нядаўна дадаўся новы ўдзельнік.

Новую кампазіцыю «Karusel» музыкі называюць святочнай радыёп’есай.

— У «Каруселі» шмат сяброўства, дзяцінства, радыёхваляў, гульняў, нерашучасці, тактоўнасці, цемры ды святла. Ляцім да зораў, парсючкі! — заклікаюць музыкі і віншуюць усіх з навагоднімі святамі. — Жадаем усім, каб жыццё змянялася, усё паялася, усё кахалася і здзяйснялася.

Гурт Drwiwy быў створаны ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта. Да таго часу Арцём меў разнастайныя калабарацыі з Ігарам Валькоўскім (Chem, t-U.bus), Вітаўтам Ra Om (Insumthinmagma, Exit to Exist, Golova, Nemertis), Аляксеем Багушэвічам (Tok Spakoju), Янкай Понібоем (Сестрічкін Луч). У 2012 годзе да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў (вядомы па ўдзелу ў гурце «Сімор» Дзмітрыя Лавіцкага). У кастрычніку 2012 году музыкі прэзентавалі першы сінгл «Птушкі», а праз два месяцы- дэбютны альбом «Spokiŭ». У красавіку 2013 году Drwiwy выпусцілі падвоены сінгл «Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі», а зараз рыхтуюць новы альбом.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Drwiwy

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com