Першая беларускамоўная песня Gods Tower з’явілася ў Сеціве

Gods Tower «Steel Says Last»

«Людзі на балоце» — пераклад песні «People in the Swamp» з апошняга альбому гурта «Steel Says Last». Гэта першы беларускамоўны трэк у рэпертуары Gods Tower.

Як адзначыў у інтэрв’ю парталу heavymusic.ru вакаліст гурта Лэслі Найф, песня «People in the Swamp» з’явілася пад уражаннем ад твору Івана Мележа «Людзі на балоце». Але пры гэтым музыка зазначыў, што гэтая кампазіцыя — цалкам самастойны твор.

— Нашая песня не пра канкрэтных людзей, а пра лёс нацыі, — кажа Лэслі Найф. — Якая, нажаль, знаходзіцца на рэанімацыйным стале.

Аўтарам перакладу стала Ганна Аўчыннікава. Упершыню песня была выканана 30 сакавіка 2012 года ў межах юбілейнага канцэрту Gods Tower.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Gods Tower

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com