Рыхтуецца музычная складанка пра Менск

Менск

Беларускі сеціўны лэйбал HAZE распачынае новы праект — Sound Interpretation. Праект мае складацца з сэрыі музычных кампіляцыяў.

Кожная са складанак прысьвячаецца пэўнаму гораду сьвету. Будзе Бэрлін зь Нью-Ёркам ды іншыя мэгаполісы, але першая частка пра Менск. «Музыкант стварае кампазыцыю, якая адлюстроўвае яго ўспаміны ці ўяўленьні пра горад. У дадзеным выпадку — беларускую сталіцу, зь якой мы вырашылі пачаць праект», — распавёў ў камэнтары для Tuzin.fm адзін з завадатараў Sound Interpretation Дзьмітры Ладзес. Цікавяць найперш такія стылі, як авангард, пост-рок, эмбіент, індастрыэл, нойз, гліч, мінімалізм, вольная імправізацыя, нэаклясызыцызм, псыхадэліка, электраакустыка, тэхна.

Болей інфармацыі можна даведацца на сайце праекту. Тамсама знаходзяцца два запісы Менску (праспэкту ды падземнага пераходу), якія кожны музыкант можа скарыстаць падчас стварэньня кампазіцыі ці проста паслухаць, каб скласьці ўяўленьне пра рытмічны малюнак горада.

Запісы прымаюцца да 9 сакавіка.

Источник: Tuzin.fm

Темы: HAZE

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com