1

Лепшы поп-гурт Літвы заспявае на беларускай мове

Лтоўскі гурт Biplan грае меладычны поп-рок. Іх першы хіт «С добрым утром» гучаў у Літве і Расіі яшчэ на пачатку 00-х. Зараз яны ізноў у топах — песня «Amore» атрымала прыз за найбольшую колькасць ратацый у Літве на працягу 2013 года, а сам калектыў атрымаў тытул «Лепшы поп-гурт» на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.

Зрэшты, песня «Amore» ўжо паспяхова крочыць за межамі сваёй краіны. Акрамя літоўскай версіі, Biplan запісалі яе на ўкраінскай і яна стала хітом на радыёстанцыях Украіны. Потым з’явілася руская версія і выніковы сінгл з трох песень стаў лідарам продажаў у расійскай анлайн-краме iTunes. Зараз музыкі жадаюць заспяваць яе і на беларускай.

— Мы былі ў Беларусі ўжо двойчы — гралі канцэрт з «Без билета» і выступалі на фэсце «Мост». Нам вельмі спадабалася, — кажа лідар Biplan Макс Мельман. — Мы жадаем пазнаёміцца з вашай краінай яшчэ бліжэй, але на наш погляд гэта немагчыма без вашай мовы. Мы заспяваем «Amore» на белорускай мове, але нам патрэбна ваша дапамога з перакладам.

Пры падтрымцы беларускага партала Tut.by і «Радыё АНТ» гурт абвесціў адпаведны конкурс. Аўтара лепшага пераклада на беларускую абяруць самі музыканты. Пераможца стане афіцыйным суаўтарам кампазіцыі і асабіста сустрэнецца з калектывам. Свае версіі перакладу дасылайце не паздней за 31 студзеня на адрас media@tutby.com з пазначкай «Biplan». Вынікі конкурсу будуць падведзеныя на пачатку лютага, а прэм’ера беларускай версіі «Amore» павінна адбыцца напярэдадні Дня ўсіх закаханых.

Тэкст на рускай:

Я очарованный тобою
Я отправляюсь в путь в ненастье
Слезой, бегущей по щеке
Делю я счастье на две части
Я уезжаю налегке
Багаж оставлен, свет погашен
И все, что скажут обо мне
Я не услышу и неважно

Amore Amore Amore
Оставь хотя бы шанс
Amore Amore Amore
Другим стать лучше нас

И я когда-то был любим
И сам влюблялся беззаветно
Об этом песни я сложил
Их подарил дождю и ветру
Секунду можем подождать
Шепну я: «С добрым утром, друг мой»
Я снова буду петь тебе
И утро станет вновь уютным

Amore Amore Amore
Оставь хотя бы шанс
Amore Amore Amore
Другим стать лучше нас

Источник: пресс-релиз

Группы: Biplan

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Я зачараваны табою
    Я рушу ў шлях у непагадзь
    Слязой, што бяжыць па шчацэ
    Дзялю я шчасце на дзве часткі
    Я з'язджаю ўлегцы
    Багаж пакінуты, святло згашанае
    І ўсё, што скажуць пра мяне
    Я не пачую і ўсё роўна

    Amore Amore Amore
    Пакінь хоць бы шанец
    Amore Amore Amore
    Іншым стаць лепш нас

    І я некалі быў каханы
    І сам улюбляўся беззапаветна
    Пра гэта песні я склаў
    Іх падарыў дажджу і ветру
    Секунду можам пачакаць
    Шапну я: «З добрай раніцай, сябар мой»
    Я зноў буду спяваць табе
    І раніца стане зноў утульным

    Amore Amore Amore
    Пакінь хоць бы шанец
    Amore Amore Amore
    Іншым стаць лепш нас