Галоўны хіт Літвы 2013 загучаў па-беларуску

Biplan

Літоўскі гурт Biplan прэзентаваў на партале TUT.BY беларускамоўную версію песні «Amore», якая ў Літве атрымала прыз за найбольш частыя ратацыі па выніках 2013 года. Канцэртная прэм’ера песні ў Мінску адбудзецца 2 сакавіка ў клубе Tarantino.

Новая версія стала вынікам конкурса, абвешчанага гуртом разам з беларускім парталам TUT.BY і «Радыё АНТ». Агулам прыйшло больш за 80 варыянтаў перакладу. Абіраць найлепшы, па прызнанні музыкаў, было вельмі цяжка.

— Вялікі дзякуй за ўвагу да нашай творчасці і за любоў да роднай мовы. Якасных варыянтаў было шмат — можна было заспяваць любы з мінімум 20–30 лепшых і гэта прагучала б цалкам добра, — кажа вакаліст гурта Макс Мельман.

Выніковы тэкст беларускай версіі «Amore» складзены з двух варыянтаў: Дар’і Ісаковіч (куплеты) і Адаркі Зяніковай (прыпевы). У кроку ад перамогі былі версіі журналіста Глеба Лабадзенкі і бубнача N.R.M. Алеся Дземідовіча.

— Дзяўчыны ўзялі лёгкасцю і пацуццямі, а можа і проста нейкімі флюідамі — песня ж пра каханне! — усміхаецца Мельман. — Мне больш за ўсё спадабаўся радок «складаў пачуцці ў матыў». У рускай і літоўскай версіі ўсё трохі прасцей. Гэты ж момант быў найбольш цяжкім па вымаўленні — разоў 15 яго перазапісвалі, але вынік таго варты! — упэўнены музыка.

Источник: пресс-релиз

Группы: Biplan

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]