Віктар Сямашка агучыў нямое кіно з Францыі

Бэльгійскій лэйбал Tape-Safe выдаў новы альбом Віктара Сямашкі «Calavera». Зьмест альбома сфармавалі тры 20-хвілінныя кампазыцыі. Яны аб’яднаныя «імпра-лупавым» мэтадам стварэньня й лёгкім лацінскім калярытам.

Запісы адбыліся цягам 2013 году падчас выступаў Віктара ў розных мейсцах Менску. Музыка стваралася ў рэжыме «тут і зараз» без фанаграмных нарыхтовак і запрошаных інструмэнталістаў. Сярод выкарыстанага інструмэнтарыю — разнастайныя духавыя, пэркусійныя й шумавыя інструмэнты, фартэпіяна й эфэкт delay, які дазваляе зацыкліваць фразы рознага памеру.

Асобных словаў варты трэк № 2 «Emak Bakia». Гэтая рэч зьяўляецца жывым саўндтрэкам да аднайменнага фільму, зьнятага францускім дадаістам Мана Рэем у 1926 годзе. Дэманстрацыя адбылася падчас open-air фэстывалю нямога кіно й сучаснае музыкі «Кінемо» ў музэі Заіра Азгура.

Спампаваць альбом «Calavera» магчыма на сайце Tape-Safe. Фізычную вэрсію (як і іншыя альбомы ды кнігі Віктара Сямашкі) можна набыць у кнігарні «логвінаЎ».

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 1
  • Лёня:

    Сямашку рэспект! чалавек працуе!
    Раю таксама звярнуць увагу на рэліз TaSe-42 «Latecomer City» ад беларуска-расейскага гурта Dead Frank