У Мінску адбудзецца традыйцыйны фестываль на свята Юр’я

Таўкачыкі на Юр’я

Беларускі кампазітар, рок-музыкант і этнограф Юрый Выдронак збірае выканаўцаў на традыцыйны фэст у гонар старажытнага свята Юр’я. Фестываль «Таўкачыкі на Юр’я» пройдзе 23 красавіка ў сталічным клубе Re:Public.

— У клубе адбудзецца рэканструкцыя старажытнага абраду з сапраўдным юр’еўскім караваем, які спецыяльна да фэста спякуць у сялянскай печы і прывязуць у сталіцу спявачкі з гурта «Глыбокія крыніцы» вёскі Закальное Любаскага раёна (мастацкі кіраўнік — Н. Мірэйчык). Гурт існуе больш за 70 гадоў і вызначаецца вельмі каларытнымі строямі і шчырым артыстызмам. Калентыў захоўвае своеасаблівую аўтэнтычную манеру спеваў, якая, дарэчы, папоўніла спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, — распавядае арганізатар фестывалю Юрый Выдронак.

Па народным ўяўленні, абрад «Юр’я» з’ўляецца гарантыяй добрага ўраджаю, а значыць, і паўнаты жыццёвай энергіі чалавека на працягу года. Рэканструкцыю абрада правядуць народныя спявачкі з калектыва «Талака», а гледачы змогуць прыняць у ім удзел і дапамагчы ў яго правядзенні.

У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія фолк-выканаўцы, сярод якіх гурт «Бан-Жвірба» (Гомель), які выступаў на першых «Таўкачыках» у 2000 годзе, этна-эмбіент гурт Dzivasil, сучасныя выканаўцы фальклору і дударскай музыкі — гурты «Ветах», «Талака», Наталля Матыліцкая, арт-фолк гурт «Альтанка», Маша Яр и ХОХА-band. Упершыню на фэсце будуць прадстаўлены гурты By Cry і «Літы Талер». У якасці хэдлайнера на фэсце выступіць фолк-рок гурт Ur’ia, які вядомы па гастрольных і фестывальных выступах на сцэнах Еўропы.

Источник: пресс-релиз

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com