Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе на Дзень Волі

Новы сольны альбом Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Грамадазнаўства», выйдзе 25 сакавіка на мультылэйбле «Пяршак». Саўндпрадусарам альбома, які запісваўся ў на віленская студыі Ymir Audio, выступіў нарвежскі музыкант Снорэ Бэргэруд, паведамляе сайт 34mag.net.

— Калі мы звярнуліся да Снорэ з прапановай супрацы, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам спрадзюсаваць аранжыраванне і гук, — узгадвае ў інтэрв’ю сайту 34mag.net Вольскі. — Я пагадзіўся паспрабаваць. Ягонае бачанне мне падалося цікавым, гэткім «нетутэйшым», і мы пачалі шчыльную супрацу. А далей ужо, як кажуць, творчая магія… Перад пачаткам працы мы папярэдзілі хлопцаў, што песні будуць жорсткія і бескампрамісныя.

«Музычная канцэпцыя „Грамадазнаўства“ — гэта „нічога лішняга“. Асноўны ўхіл зроблены на лірыку. Некаторыя песні пачынаюцца адразу з тэксту. Няма сола. Няма брыджаў. Песні кароткія, тэксты доўгія. У альбоме цалкам парушаная папсовая схема: інтра, куплет-рэфрэн, куплет-рэфрэн, брыдж і яшчэ пара рэфрэнаў», — так апісваецца новая праца Вольскага.

Источник: 34mag.net

Группы:

Комментарии: 3