Гурт Askiepak запісаў хардкор на верш Купалы

Малады мінскі хардкор-гурт Askiepak выпусціў міні-альбом «Mabyć». Па словах музыкаў, найлепшым чынам для апісання рэліза падыходзіць слова «эксперымент».

— Мы хацелі паспрабаваць зрабіць меладычны хардкор па-беларуску. Што атрымалася — самі бачыце-чуеце, — смяюцца музыкі. — Можна напісаць цэлую аповесць аб тым, як мы запісвалі гэты міні-альбом. Пачалі запіс у Салігорску, працягнулі ў Слуцку, пасля спрабавалі дазапісаць у Мінску, а потым зноўку ў Слуцку. Калі з’явіліся праблемы з запісанымі дарожкамі, мы зноў паехалі ў Салігорск. Усё гэта адбывалася цягам году.

Міньён «Mabyć» складаецца з пяці трэкаў, адзін з якіх, «Budź śmiełym!», гурт Askiepak выпусціў у якасці сінглу напярэдадні прэзентацыі альбому.

— Песня «Budź śmiełym!» — гэта спроба пакласці твор-заклік нашага выбітнага земляка Янкі Купалы на тую музыку, якую мы любім, праз 100 год пасля напісання верша, — распавядаюць музыкі. — Астатнія тэксты мы напісалі самі. Яны абсалютна празрыстыя і прысвечаныя сяброўству, павазе, любові, шчырасці і годнасці.

Задума сабраць гурт, які будзе граць беларускамоўны меладычны хардкор, з’явілася ў яго будучых удзельнікаў год таму. Вынікам працы стаў дэбютны EP. Цяпер музыкі плануюць паехаць у тур, каб прадэманстраваць сваю музыку як мага большай колькасці людзей.


Спампаваць Askiepak «Mabyć»

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 3
  • Ня дрэнна! Па-беларуску гучыць моцна!

  • VM:

    Строма тое, што чуем ПЕРШУЮ песьню на вершы Быкава — «Miortvym nie balic». Скарына-Піцерскі будзе ў захапленьні.